-2.2 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 170 правапарушэнняў. Да адказнасці прыцягнуты нецвярозы вадзіцель; шэсць парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце і сем, што не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу; 42 пешаходы і веласіпедысты, два з якіх нецвярозыя. Зарэгістравана тры дарожна-транспартныя здарэнні.

    У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я Дзяржаўтаінспекцыяй арганізаваны кругласутачны маніторынг дарожнай абстаноўкі для своечасовай ліквідацыі галалёдзіцы і захавання бяспечных умоў руху. У выпадку ўзнікнення экстранных сітуацый на дарозе паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102 — бліжэйшы нарад ДПС прыбудзе для аказання дапамогі.

    Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены тры асобы, якія з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах.

    Як паведамілі ў РАНС, 17 лістапада ў выніку пажару прыватнага дома на вул. Інтэрнацыянальнай у райцэнтры знішчана 12 кв. м даху, пашкоджана перакрыцце. Пацярпелых няма, прычына ўзгарання ўстанаўліваецца.

    МНС нагадвае: ратавальнікі заўсёды надаюць увагу прывядзенню ў пажарабяспечны стан дамоў пажылых людзей, але ўдзел у гэтай справе неабходны і з боку дарослых дзяцей, якія жывуць асобна ад старых. Звярніце ўвагу на вельмі важныя рэчы ў бацькоўскай хаце: непрыбіты перадтопачны ліст, расколіны на коміне, старую электраправодку, захламленае гарышча. Часам хвіліны, выдаткаваныя на ліквідацыю такіх бытавых праблем, могуць выратаваць жыццё блізкага чалавека.

    ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее