-6.6 C
Осиповичи
Среда, 8 февраля, 2023
Еще

    Республиканская акция “Аднавім лясы разам!” проходит в Осиповичском районе

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Рэспубліканская добраахвотная акцыя “Аднавім лясы разам!” стартавала 8 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці.

    Рэгіён больш за іншыя пацярпеў ад наступстваў апошніх трох ураганаў. Калі пасля разгулу стыхіі па краіне было 10 тысяч гектараў суцэльных санітарных высечак, то 7,5 тысячы прыйшлося менавіта на гэта Магілёўскае ВЛГА. Былі тут і зімовыя бураломы, што здараецца вельмі рэдка. Толькі гэтай восенню на пашкоджаных участках плануецца высадзіць 635 гектараў новых лясоў.

    Па інфармацыі Асіповіцкага доследнага лясгаса, на мінулым тыдні лесаўзнаўленнем на яго тэрыторыі займаліся 267 работнікаў прадпрыемства і 345 добраахвотнікаў.

    Сярод апошніх значную  частку складалі жыхары Мінска: вучні СШ № 26, работнікі УП “Белгіпралес”, персанал Цэнтральнага ўпраўлення ААТ “Ашчад Банк” разам з калегамі з дадатковага офісу № 651 горада Асіповічы, якія 15 кастрычніка займаліся пасадкай соснаў і бярозак на тэрыторыі Асіповіцкага і Татаркаўскага лясніцтваў.

    Унёсак сталічных валанцёраў у агульную справу атрымаўся важкі: на плошчы каля 5,7 га імі было высаджана прыкладна 32 100 маладых дрэў.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее