-2.4 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Нашым татам — наша любоў

    Популярное

    Дзень бацькі сёлета адзначылі ў краіне ўпершыню. Але гэта свята адразу прыйшлося даспадобы ўсім, асабліва дзецям, якія не шкадавалі цёплых слоў і моцных абдымкаў

    Вязаўніцкі Дом культуры сумесна з бібліятэкай правялі віктарыну «Мой любімы тата», на якой прысутнічалі мясцовыя хлопчыкі і дзяўчынкі і іх таты.  Гутарка, салодкі стол, дыскатэка — атрымалася  сапраўды сямейнае свята. Дадому адправіліся з цудоўнымі ўражаннямі і новымі кнігамі, атрыманымі ў бібліятэцы, каб было чым заняцца дома ўвечары.

    Хоць выхаванцы тэатральнага гуртка «Маска» Вяззеўскага СДК больш за ўсё любяць выступаць на сцэне, але яны разумеюць, што любая пастаноўка — гэта не толькі вывучаная роля і работа над дыкцыяй, але яшчэ і касцюмы, грым, дэкарацыі. Таму гэтыя рабяты — майстры на ўсе рукі. А ў канцы мінулага тыдня іх рукі былі заняты вельмі важнай справай: дзеці клапатліва выраблялі падарункі для сваіх самых надзейных і шчырых гледачоў — татаў. Рабяты расказвалі, дзе працуюць іх бацькі, дзяліліся, што сумуюць, калі родны чалавек ад’язджае ў камандзіроўку ці заняты справамі. Думаецца, кожнаму прадстаўніку моцнага полу прыемна такая ўвага.

    У Жорнаўскай сярэдняй школе прайшла выстава малюнкаў «Мой тата». Гледачы пераканаліся, што дзеці змаглі ў партрэтах перадаць не толькі знешні выгляд, але і характар бацькі, яго настрой і звычкі. А ў школьнай бібліятэцы вучням прапанавалі кнігі, якія расказваюць пра слаўных мужчын, татаў і дзядуляў. Песнямі і вершамі віталі хлопчыкі і дзяўчынкі бацькоў, якія наведалі школу 21 кастрычніка. А нямногім мужчынам, якія ёсць у  калектыве ўстановы адукацыі, былі прыемнымі словы віншаванняў ад калег-жанчын.

    Шэраг мерапрыемстваў прайшоў і ў іншых установах культуры, адукацыі, у арганізацыях і на прадпрыемствах.

    Бацькоўскі тыдзень завяршыўся. Але ім не абмяжоўваецца ўвага і павага да бацькоў. Цёплыя словы, падтрымка, невялічкія сюрпрызы патрэбны ўсім і кожнаму, незалежна ад дат календара, сацыяльнага статусу ці пары года.

     

    Предыдущая статьяЧеловек с белой тростью
    Следующая статьяХроніка здарэнняў

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее