-2.2 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Коротко о недельных событиях в городе и районе

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Па 28 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Захавай сабе жыццё!”, каб у чарговы раз звярнуць увагу пешаходаў і веласіпедыстаў на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці.

    Пераможцамі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый “Упрыгожым Беларусь кветкамі” сталі выхаванцы ЦТДіМ Таццяна Карпава, Мілана Фрыга, Паліна Грышановіч (кіраўнік Рыта Смірнова).

    ЦРБ сёлета папоўнілася 16 урачамі, трое з якіх узначалілі ўчастковыя бальні-цы ў Лапічах, Ялізаве, Дараганаве. У гарадскіх медустановах прыступілі да работы  анестэзіёлаг-рэаніматолаг,  неўролаг і акушэр-гінеколаг, два хірургі, чатыры ўрачы агульнай практыкі і столькі ж урачоў-педыятраў.

    Звадкаваным газам карыстаюцца 7 170 абанентаў Асіповіцкага раёна газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне РУП “Магілёўаблгаз”.

    У раёне завяршылася дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя». Як паведамілі ў РК БРСМ, яна накіравана на аказанне дапамогі бяздомным жывёлам, што знаходзяцца ў прытулках і на ператрымцы ў валанцёраў. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі ўстановы адукацыі. Школьнікі сабралі звыш 100 кілаграмаў зоатавараў і прадуктаў харчавання, якія былі перададзены валанцёрам і зоаабароннай установе «Берагі Надзеі».

    Тры гектары ляснога масіву і прыдарожных палос ачысцілі ад бытавога смецця вучні пачатковых класаў Дараганаўскай школы на мінулым тыдні. А актывісты пярвічак БРСМ і ГА “Белая Русь” падчас добраахвотнай акцыі  “Аднавім лясы разам!” дапамаглі Дараганаўскаму лясніцтву пасадзіць лес на вызначанай тэрыторыі. У гэтай жа акцыі прынялі ўдзел і ялізаўскія школьнікі, якія высадзілі саджанцы елак і сосен на 60 сотках.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее