-2.2 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Коратка

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Сёння Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Увага! Пешаходны пераход!”, накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў на пешаходных пераходах.

    ***

    423 выпадкі ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана ў раёне па стане на 1 кастрычніка. Усяго за дзевяць месяцаў выяўлены 21 ВІЧ-станоўчы чалавек, а ўзровень захворвання на 1 кастрычніка складае 47,1 на 100 тысяч насельніцтва (30,8 на 100 тысяч чалавек за аналагічны леташні перыяд). Першае месца ў сумнай статыстыцы займае райцэнтр (344 выпадкі). Следам ідуць Вяззеўскі (23) і Пратасевіцкі (15) сельсаветы.

    ***

    Вучань сярэдняй школы № 3 Ягор Паланейчык ўзнагароджаны Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Зялёныя слядочкі” абласнога этапа рэспуб-ліканскага конкурсу экалагічных праектаў “Зялёная школа”. Добрыя вынікі паказалі і настаўнікі школы. Алена Янюк і Ульяна Гоман заваявалі “бронзу” ў намінацыі «“Педагагічная практыка “З планетай разам!”».

    ***

    477 домаўладанняў і 666 грамадзян налічваецца ў населеных пунктах Ясенскага сельсавета. Актыўна вядзецца ў мясцовасці работа па добраўпарадкаванні. За дзевяць месяцаў ліквідавана 48 несанкцыянаваных сметнікаў, прыбрана 18 вайсковых захаванняў, знесена 380 метраў старой агароджы, спілена 19 аварыйных дрэў, пасаджана 55 маладых, ліквідавана два безгаспадарныя дамы.

    ****

    820 жадаючых папрацавалі на тэрыторыях лясніцтваў у рамках абласной дабрачыннай акцыі “Аднавім лясы разам!”, якая праходзіла з 8 па 22 кастрычніка. Найбольшую колькасць склалі супрацоўнікі лясгаса — 267 чалавек. Яны пасадзілі 30,9 гектараў дрэў разнастайных парод і дапоўнілі лес на 129, 3 гектара. 235 спецыялістамі адукацыйнай сферы створана 3,2 гектара зялёных насаджэнняў, дапоўнілі яны 2,5 гектары, а таксама прыбралі 12 кубаметраў смецця.

    ***

    Акцыя па зніжэнні тарыфу на адпраўку пасылак для фізічных асоб рэалізуецца ва ўсіх аддзяленнях РУП “Белпошта”. Як паведаміла начальнік Асіповіцкага ўчастка паштовай сувязі Надзея Багачова, зараз кошт перасылкі адпраўленняў вагой да кілаграма будзе складаць тры рублі.

    ***

    Аддзел па адукацыі райвыканкама ўзнагароджаны за другое месца ў абласной круглагадовай Спартакіядзе школьнікаў-2022. У ёй прынялі ўдзел 199 вучняў з 11 устаноў адукацыі раёна. Зборныя каманды ўдзельнічалі ва ўсіх відах спорту ў праграме спартакіяды (15 агульных,  два па выбары). У складзе  абласной зборнай на рэс-  публіканскім узроўні высту-  палі дзевяць асіповіцкіх школьнікаў. Вынік — трэцяе месца.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее