-2.4 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Хроніка здарэнняў

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 26 верасня па 2 кастрычніка папярэджана 207 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі тры бяспраўнікі; два парушальнікі правілаў абгону і столькі ж нецвярозых за рулём; шэсць вадзіцеляў, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходам, восем — парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; 26 пешаходаў і веласіпедыстаў, сем з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення. Зарэгістравана восем дарожна-транспартных здарэнняў, у трох выпадках вінаватыя ўцяклі з месца аварыі.

    Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: за пакіданне месца ДТЗ прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — штраф ад пяці да 25 базавых велічынь ці пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да двух гадоў.

    Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены факт дробнага крадзяжу і дзве асобы, што з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах.

    РАНС паведаміў: 26 чысла пры пажары кватэры ў доме на вул. Чарняхоўскага ў райцэнтры пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь. Пацярпелых няма.

    Аналіз статыстычных даных паказвае, што больш за палову пажараў з гібеллю людзей адбываецца менавіта ў той момант, калі чалавек спіць: у сне ён не адчувае паху дыму і таму найбольш безабаронны. Своечасова выявіць загаранне і тым самым прадухіліць пажар, гібель людзей і матэрыяльны ўрон можна, калі ўсталяваць у доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік: АПА адчувальныя нават да нязначнага задымлення ў памяшканні, што спрыяе хуткаму выяўленню ўзгарання.

    ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за захаванне незаконных прылад лоўлі.

     

     

    Предыдущая статья
    Следующая статьяПрививочная кампания от гриппа стартовала

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее