3.3 C
Осиповичи
Вторник, 4 октября, 2022
Еще

    З ліку лепшых

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Вадзіцель аўтамабіля на адвозцы лесу Павел Загароўскі працуе ў Асіповіцкім лясгасе больш за дзесяць гадоў.

    Мужчына валодае ўсімі катэгорымі вадзіцельскіх праў, вядома, і баранку круціў аўтамабіляў розных камплектацый і характарыстык. Але 13 гадоў таму пакарыў новую для сябе тэхніку, калі прыйшоў працаваць у лясгас. На пытанне, у чым заключаецца справа, адказвае проста: “Лес вазіць”. Аднак, калі зірнуць больш уважліва, відавочна даволі няпростая спецыфіка работы. Ці трэба казаць, што кіраванне такой магутнай машынай, якая цягне за сабой не адну тону грузу, патрабуе максімальнай уважлівасці і сабранасці?

    Асабліва пільным трэба быць на трасах, дзе інтэнсіўны рух. У адно імгненне транспарт вагой 50 тон не спыніш, — адзначае Павел Аляксандравіч. Гэта павышаная адказнасць і неабходнасць заўсёды быць напагатове, бо ездзіць прыходзіцца па лясных дарогах і ў непагадзь. Між тым не кожны вадзіцель паблізу ад грузавой машыны ўсведамляе небяспеку. Хочацца, каб і вадзіцелі, і пешаходы былі аднолькава ўважлівымі.

    Працоўны дзень пачынаецца задоўга да звыклых нам  8 гадзін раніцы. Адразу медагляд, затым праверка аўтамабіля і вывучэнне разнарадкі і толькі тады — у рэйс. А іх у залежнасці ад аддаленасці аб’екта атрымліваецца ў дзень тры, а то і больш. Зразумела, работа на маніпулятары ажыццяўляецца пад адкрытым небам. Загружаецца ў лясніцтвах, дастаўляе лесаматэрыял на пагрузачную пляцоўку ці ў цэх дрэваапрацоўкі, затым зноў вяртаецца на лесасеку.

    Днямі праца Паўла Аляксандравіча адзначана Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі краіны.

    Предыдущая статьяРазговор о важном
    Следующая статьяЗаўтра — дзень падпісчыка!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее