3.3 C
Осиповичи
Вторник, 4 октября, 2022
Еще

    Свята Слова

    Популярное

    Дзень беларускага пісьменства — свята не толькі настаўнікаў, навукоўцаў, літаратараў, а і аматараў добрых твораў і чытання ўвогуле. Таму ва ўстановах бібліятэчнай сеткі раёна з 2 па 5 верасня праводзіцца шэраг тэматычных мерапрыемстваў.

    Формы работы з кнігалюбамі ўражваюць сваёй разнастайнасцю. Так, у Дараганаўскай сельскай бібліятэцы сення пройдзе ўрок ведаў “Як да нас прыйшла пісьменнасць”. Гадзіны разнастайнай тэматычнай накіраванасці ладяць бібліятэкары ў Цэльскай, Дрычынскай, Вязаўніцкай, Красненскай, Ялізаўскай, Савецкай, Верайцоўскай, Ясенскай, Каменіцкай і Жорнаўскай бібліятэках. Тыя, хто знойдзе час завітаць туды, даведаюцца не толькі пра гісторыю развіцця пісьмовага слова на Беларусі, а і пазнаёмяцца з біяграфіямі айчынных творцаў.

    У гульнявой форме Дзень беларускага пісьменства адзначаць гарадскія бібліятэкі № 1 і №2, а таксама Карытнянская і Вяззеўская сельскія бібліятэкі. У Ліпені адбудзецца гістарычны дыліжанс пад назвай “Гісторыя роднага слова. Ад Кірыла і Мефодзія да нашых дзён”.

    Да ўдзелу ў гістарычным экскурсе, інформдайджэсце і гутарцы запрашаюць Свіслацкая, Татаркаўская і Градзянская бібліятэкі. Акрамя гэтага ў кожнай установе будуць працаваць тэматычныя кніжныя выставы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее