3.3 C
Осиповичи
Понедельник, 3 октября, 2022
Еще

    Прывітанне, школа!

    Популярное

    Дзень ведаў зноў сабраў школьнікаў, іх бацькоў, настаўнікаў і ганаровых гасцей на штогадовыя ўрачыстыя мерапрыемствы. Прыбраныя вучні з яркімі букетамі запоўнілі школьныя двары. Рабяты радаваліся сустрэчы з аднакласнікамі, класнымі кіраўнікамі і любімымі настаўнікамі.

    Установы адукацыі Асіповіччыны наведалі прадстаўнікі мясцовай улады. Напрыклад, у Ялізаўскую сярэднюю школу завіталі старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі, яго намеснік  Ганна Землянухіна, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык, старшыня сельвыканкама Аляксандр Ждановіч, дырэктар ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіял “Ялізава” Алег Гербач і іншыя. Канстанцін Аляксандравіч уручыў каштоўны падарунак школе, а Алег Васільевіч ужо традыцыйна падарыў першакласнікам школьныя прылады.

    Першы ўрок для ўсіх вучняў краіны прайшоў на тэму “Гістарычная памяць — шлях у будучыню”. Сёлета ў раёне ўпершыню селі за школьныя парты больш за 570 дзяцей, а вось будучых выпускнікоў амаль 250. Усяго ж на Асіповіччыне вучыцца каля 5 400 дзяцей. Сярэдняя школа № 1 па-ранейшаму займае першае месца па колькасці вучняў: амаль 1 100 дзяцей наведвае гэту ўстанову.

    Варта адзначыць, што ў руках многіх школьнікаў былі сцяжкі ўдзельнікаў акцыі “Букет дабра”, прысвечанай Дню ведаў: грошы, што маглі пайсці на кветкі, якіх у такі дзень вельмі многа, накіраваны на дабрачыннасць.

     

     

    Предыдущая статьяСвята Слова
    Следующая статьяГаз і людзі, якія з ім працуюць

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее