3.3 C
Осиповичи
Вторник, 4 октября, 2022
Еще

    Газ і людзі, якія з ім працуюць

    Популярное

    Гэты год для арганізацыі ў цэлым складваецца ўдала. Планы па кожным з кірункаў работы выконваюцца своечасова, хаця яны даволі напружаныя. Вёска Замошша ўжо атрымала блакітнае паліва, на фінішную прамую выйшла падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па газіфікацыі Пратасевічаў.

    Вядуцца планавыя замены абсталявання на газаразмеркавальных пунктах і комплекснае прыборнае абследаванне падземных газаправодаў. Вялікіх намаганняў патрабуе ўдзел у праграме мадэрнізацыі, рэканструкцыі і рамонтаў аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы. Яе галоўная задача — замяніць маральна састарэлыя элементы сучаснымі, што трэба для павышэння надзейнасці газазабеспячэння. Работы выконваюцца на працуючых газаправодах, так што спажыўцы ніякіх нязручнасцей не адчуваюць. А дасягаецца камфорт прымяненнем сiстэмы “Стоп-газ”. Перад і пасля функцыянальнага блока, які патрабуецца замяніць, да трубаправода прыварваюцца спецыяльныя перахаднікі, праз якія манціруюцца перапускны канал і клапаны, што перакрываюць падачу газу да замяняемага абсталявання. Акрамя бесперабойнасці абслугоўвання абанентаў, гэтая сістэма дазваляе абысціся практычна без страт энергетычнага рэсурсу. Пры яе ўжыванні губляецца максімум некалькі кубаметраў паліва, без — сотні, а то і тысячы.

    З трубамі дыяметрам да 325 мм асіповіцкія газавікі спраўляюцца ўласнымі сіламі, а вось на размеркавальных газаправодах, дзе гэты памер складае 500 мм, патрабуецца дапамога калег з РУП “Мiнскаблгаз”. Труб-пяцісотак у сферы адказнасці раёна газазабеспячэння ўсяго 4,3 кіламетра — прыкладна адзін працэнт ад сукупнай працягласці газаправодаў. Лепш даверыць справу тым, хто на ёй спецыялізуецца.

    Увогуле, у адносінах да сваёй кваліфікацыі газавікі — вялікія перфекцыяністы. Таму стаць прызёрам у прафесійных конкурсах для іх вельмі прэстыжна. На спаборніцтвах РУП “Магілёўаблгаз” “Лепшая брыгада па тэхнічным абслугоўванні газавыкарыстоўваючага абсталявання” асіповіцкая каманда ў складзе майстра Алены Сеўрук, слесараў Арцёма Міхайлава і Сяргея Багачова заняла другое месца. Дыплом III ступені ў конкурсе “Лепшая транспартная служба” атрымалі механік Сяргей Максіменка, вадзіцелі Алег Лiсненка і Аляксандр Шаўчонак.

    Поспех у карпаратыўным конкурсе па добраўпарадкаванні тэрыторыі таксама лічыцца важным дасягненнем, тым болей што яго вынікі падводзяцца напярэдадні прафесійнага свята. Асіповіцкі раён газазабеспячэння гарантавана ўвайшоў у лік прызёраў, таму тут чакаюць вердыкту журы са зразумелым хваляваннем…

    Вось толькі святы праходзяць, а будзённыя справы ідуць сваёй чаргой. Днямі арганізацыя атрымала ліцэнзію на абслугоўванне газаправодаў прамысловых і камунальна-бытавых спажыўцоў і, такім чынам, занялася новай для сябе справай. Гэтая сфера паслуг пабудавана на рынкавых адносінах, і, каб атрымаць добры прыбытак, трэба знайсці, дакладней, захапіць у барацьбе з не менш кампетэнтнымі прафе-сіяналамі ўласную нішу.

    Начальнік раёна газазабеспячэння Барыс Файдэн адэкватна ацэньвае складанасць задачы, аднак настроены аптымістычна. Ён добра ведае, якія цяжкасці даводзілася пераадольваць калектыву арганізацыі за ўвесь час яе існаванная, і ўпэўнены, што закладзены ветэранамі патэнцыял развіцця сённяшнія газавікі не толькі паспяхова рэалізуюць, але і павялічаць.

    Предыдущая статьяПрывітанне, школа!
    Следующая статьяПолная готовность

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее