-2.2 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Дырэктар Асіповіцкага філіяла Аўтапарк № 19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” Юрый Начына

    Популярное

    Нарадзіўся ў 1989 годзе ў Асіповічах. Выпускнік сярэдняй школы № 2. У 2008-2011 гг. вучыўся ў Клічаўскім аграрна-тэхнічным каледжы. Па размеркаванні патрапіў у ААТ “Аграпрамтэхзабеспячэнне”, пасля перавёўся ў фермерскую гаспадарку “АграАўтаНова”. У 2016 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.

    У аўтапарку, куды быў прыняты вадзіцелем аўтобуса, пачаў працаваць са жніўня 2012 года. Пасля пяць гадоў быў механікам па кантролі тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў, а ў 2018 годзе займаў пасаду намесніка дырэктара-галоўнага інжынера. Дырэктарам філіяла назначаны 26 верасня.

    — Асаблівая ўвага зараз накіравана на эфектыўнае выкарыстанне грузавога транспарту, які з’яўляецца для прадпрыемства крыніцай даходу, — расказвае Юрый Ігаравіч. — Пры дапамозе генеральнага дырэктара «Магілёў-аблаўтатранса» Дзмітрыя Зубрыновіча будзем набываць новыя адзінкі грузавых машын, каб забяспечыць бесперабойную работу ў гэтым напрамку. Пакуль задзейнічаны чатыры машыны: адна дастаўляе грузы ў Расійскую Федэрацыю, дзве перавозяць з кар’ера ля вёскі Казулічы Кіраўскага раёна гравій і друз, а адна накіравана на дапамогу аграрыям дзяржаўнага прад-прыемства “Вязаўніца-Агра”. У перспектыве стварэнне аўтамабільнай калоны ці брыгады, таму што сярод заказчыкаў паслуг перавозкі такія буйныя прадпрыемствы, як УКП ЖКГ, ДРБУ №199, таварыства з абмежаванай адказнасцю “БНБК-Агра”, будаўнічыя арганізацыі Бабруйска. Яшчэ адзін напрамак развіцця — турыстычныя паездкі і прадастаўленне транспарту для па-трэб насельніцтва і юрыдычных асоб. Што тычыцца пасажыраперавозак, то і тут будуць пазітыўныя змены. Учора на баланс паступіў новы аўтобус МАЗ-206, які плануецца выкарыстоўваць і на гарадскіх, і на прыгарадных маршрутах. Яшчэ адзін аўтобус плануем атрымаць у канцы снежня.

    Адпачываць Юрый Ігаравіч любіць з вудай на беразе рэчкі ці шчыруючы на прысядзібным участку, аднак, як адзначае дырэктар аўтапарка № 19, час для гэтага знаходзіцца рэдка.

    Предыдущая статьяПрямые линии
    Следующая статьяКоратка аб розным

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее