3.3 C
Осиповичи
Вторник, 4 октября, 2022
Еще

    Знаёмцеся

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Асіповічы” Святлана Сувеева

    Нарадзілася ў 1968 годзе ў пас. Ганчанскі Клічаўскага раёна. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны педінстытут імя А.А. Куляшова. Гістарычны напрамак выбрала яшчэ ў школе, дзе гэты прадмет выкладаўся вельмі цікава. Падчас вучобы пазнаёмілася з будучым мужам. Разам па размеркаванні накіраваліся ў г. Чашнікі Віцебскай вобласці, дзе яна два гады працавала метадыстам мясцовага Дома піянераў.

    У Асіповічы сям’я пераехала ў 1992 годзе. Па 1996 год Святлана Яўгеньеўна займала пасаду інструктара па працы дзіцячага дома.

    У сярэдняй школе № 4 працуе з 1996 года. Была настаўнікам гісторыі. З 2005 па 2007 гады — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Апошнія 15 гадоў займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, днямі заняла пасаду дырэктара.

    Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

    У планах новага кіраўніка павышэнне якасці ведаў вучняў, далейшае развіццё даследчай дзейнасці, захаванне высокіх пазіцый у спаборніцтвах рознай накіраванасці, а таксама грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, у ходзе якога магчыма стварэнне клуба беларускай мовы. Да таго ж Святлана Яўгеньеўна плануе ўдасканаліць дзейнасць музея і этнаграфічнага кутка.

    Да абавязкаў дырэктара сярэдняй школы № 4 прыступіць 1 верасня.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее