-2.4 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Свая сярод сваіх

    Популярное

    У лясную гаспадарку маладыя спецыялісты прыходзяць яшчэ напрыканцы зімы, так што сёння яны не “зялёныя” навічкі, а работнікі, якія ўжо паспелі сябе праявіць і дасягнуць першых поспехаў. Папаўненне гэтага года — пяць спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, з якіх працуюць тры дзяўчыны і адзін юнак. Другі малады чалавек прыступіць да сваіх абавязкаў пазней — зараз ён служыць у арміі.

    Марына Семяненка займае пасаду памочніка ляснічага Дрычынскага лясніцтва, і яе “ўрастанне” ў калектыў аказалася даволі незвычайным. Дзяўчына родам з аграгарадка Дрычын, а яе бацька — трактарыст мясцовага лясніцтва. Канечне, з работнікамі ўстановы яна была знаёма, яшчэ калі хадзіла ў школу, і як кіраўніка яе адразу ўсур’ёз не ўспрымалі.

    Але Марына Віктараўна да такога “экзамену” па сітуацыйным лідарстве была гатова. Не адразу, паступова і паслядоўна яна даказала, што па ўзроўні кампетэнцыі і складзе характару адпавядае займаемай пасадзе. Заваяваць аўтарытэт у 18 намнога старэйшых па ўзросце мужчын — менавіта столькі працуе ў Дрычынскім лясніцтве — дапамаглі настойлівасць, прадбачлівасць і схільнасць прадумваць да дробязей кожнае стратэгічнае рашэнне. Ну і, канечне, атрыманыя ў Бабруйскім лесатэхнічным каледжы трывалыя веды.

    Памочнік ляснічага сваю работу ведае, атрымлівае ад яе задавальненне. Вясковае жыццё ёй таксама падабаецца. Але Марына не хавае, што збіраецца рушыць далей. У яе бліжэйшых планах — атрымаць вышэйшую адукацыю. Гэта неабходна, каб рэалізаваць свой арганізацыйны патэнцыял. А яшчэ дзяўчына жадае ведаць аб лесе і лясной гаспадарцы як мага больш.

    Баявы настрой Марыны Семяненка выклікае павагу і знаходзіць поўнае разуменне ў кіраўніцтва Асіповіцкага лясгаса. Кадравая палітыка стварае шмат магчымасцей для прафесійнага і кар’ернага рос-ту перспектыўнай моладзі, што ў значнай ступені дапамагае прадпрыемству ўтрымліваць лідзіруючыя пазіцыі ў лясной гаспадарцы краіны.

     

    Предыдущая статьяПрямая линия
    Следующая статьяЗнаёмцеся

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее