3.3 C
Осиповичи
Вторник, 4 октября, 2022
Еще

    Шчасце нараджаецца ў сям’і

    Популярное

    Прыемная падзея на днях здарылася ў жыцці дзвюх шматдзетных матуль: жыхаркам аграгарадка Дрычын і вёскі Забалацце Вользе Квач і Святлане Дубовік адпаведна старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі ва ўрачыстых абставінах уручыў ордэн Маці.

    У сям’і Вольгі Сяргееўны выхоўваецца пяцёра дзяцей: чатыры хлопчыкі і адна дзяўчынка. Старэйшаму сыну 8 гадоў, а самаму малодшаму — 1 год          7 месяцаў.

    — Узнагарода стала для мяне нечаканасцю, — усміхаецца жанчына. — Ці можна адзначаць за тое, што прызначана нам ад прыроды? Аднак радасці ад атрымання ордэна было шмат.

    Універсітэт мацярынства пяць разоў прайшла і Святлана Дубовік. Старэйшаму сыну сёлета споўнілася 11 гадоў, а малодшаму зараз паўтара.

    — Якія пачуцці выклікала ўзнагарода? — Святлана Мікалаеўна на імгненне задумваецца. — Безумоўна, радасць. Не толькі за сябе, а і за тое, што такому важнаму аспекту жыцця, як нараджэнне дзяцей, дзяржава надае значную ўвагу, а значыць, за будучыню маладога пакалення можна не хвалявацца.

     

    Предыдущая статьяПершы крок у будучыню
    Следующая статьяНавучальнаму году — старт!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее