-6.9 C
Осиповичи
Пятница, 2 декабря, 2022
Еще

    Першы крок у будучыню

    Популярное

    З пачаткам навучальнага года ў Лапіцкай сярэдняй школе стартуе рэалізацыя сумеснага праекта ўстановы з ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» філіял «Асіповіцкае УМГ» — работа класа прафесійнай падрыхтоўкі.

    — На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў школу і УМГ звязваюць добрыя партнёрскія адносіны, — адзначае дырэктар установы Мікалай Пісьмянкоў. — Штогод арганізацыяй выдзяляюцца сродкі на правядзенне рамонтных работ, а сёлета паступіла прапанова стварыць спецыяльна абсталяваны клас з мэтай пазнаёміць старшакласнікаў з прафесіямі газавай прамысловасці. Заняткі будуць праводзіць супрацоўнікі УМГ у форме факультатыву. Памяшканне плануецца выкарыстоўваць і для заняткаў профільных класаў, а таксама індывідуальных ці дадатковых. Улічваючы вялікую колькасць выпускнікоў школы, занятых у гэтай сферы, новаўвядзенне, безумоўна, будзе карыстацца попытам сярод юнакоў і дзяўчат.

    Варта адзначыць, што Лапіцкая школа стала другой у рэспубліцы, дзе з’явіўся клас «ад газавікоў». Першай была Міханавіцкая СШ Мінскага раёна.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее