15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Каб жылося яшчэ лепш

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Са 150-годдзем Асіповічы віншуюць Ганаровыя грамадзяне

    Уладзімір Роўбель,

    былы старшыня калгаса “Чырвоны Сцяг”:

    — За некалькі мінулых гадоў горад значна змяніўся. Паглядзіце, якой прывабнай стала галоўная плошча. І разам з добраўпарадкаваннем развіваюцца, рухаюцца наперад і астатнія сферы. Жадаю Асіповічам далейшага росквіту, устойлівага развіцця. Таксама хочацца, каб у будучым сцерліся адрозненні паміж горадам і вёскай, каб у невялічкіх населеных пунктах знайшлі прымяненне асіповіцкія здабыткі культуры. Бо балюча назіраць, як вясковыя сядзібы зарастаюць бадыллем і на ўсю вуліцу застаецца адзін-два дагледжаныя дамы. Адным словам, яны павінны змяняцца разам, падтрымліваючы адзін аднаго. Яшчэ жадаю павелічэння ўвагі да маладога пакалення. Калі раней былі піянерыя, камсамол, дзе кожнаму знаходзіўся занятак як падчас вучобы, так і канікул, то зараз большасць бавіць вольны час за камп’ютарамі ды тэлефонамі замест таго, каб зрабіць што-небудзь на карысць сабе і іншым.

    Андрэй Багдановіч,

    алімпійскі чэмпіён, пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы:

    — Вельмі рэдка бываю ў горадзе. Вырас у пасёлку Ялізава, пасля паехаў у Бабруйск вучыцца, і Асіповічы ўдавалася бачыць толькі ў святочным  аздабленні ці ў паездках па справах. Аднак, як змог пераканацца падчас апошніх візітаў, горад адназначна мяняецца ў лепшы бок, становіцца ўсё ярчэйшым і прыгажэйшым. У такую значную дату хочацца пажадаць нашаму райцэнтру актыўнага развіцця, каб з кожным годам з’яўляліся новыя пабудовы, аб’екты, паслугі, якія будуць накіраваны на забеспячэнне дабрабыту асіпаўчан.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее