Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 211 правапарушэнняў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты два нецвярозыя вадзіцелі, восем бяспраўнікаў, адзін парушальнік правілаў абгону, 17 — правілаў перавозкі дзяцей, 21 веласіпедыст і пешаход.
Адбылося 6 ДТЗ, усе з дробнымі механічнымі пашкоджаннямі. Адзін вадзіцель-парушальнік пакінуў месца ДТЗ, аднак хутка быў выяўлены.
Аддзелам Дэпартамента аховы перасечаны два парушэнні ПДР, крадзеж, хуліганскі ўчынак, выпадак знаходжання ў нецвярозым стане ў месцы грамадскага карыстання.
ІАЖіРС складзены пратакол па факце няправільнага афармлення суправаджальных дакументаў на перавозку драўніны.