3.3 C
Осиповичи
Понедельник, 3 октября, 2022
Еще

    Даеш рэкорд!

    Популярное

    У ААТ “ЖорнаўкаАГРА” вызначыліся лідары працоўнага спаборніцтва

    Цяжкі і доўгі шлях хлебаробаў да хвіліны ўшанавання: ад апрацоўкі і падрыхтоўкі глебы да той самай гарачай пары — жніва. Адказна працуюць яны ў полі, збіраюць кожны каласок, з падзякай кланяюцца зямлі-карміцельцы. І вось у скарбонцы ўжо тысяча тон зерня, а хутка — і дзве.

    Тыдзень таму вадзіцель ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Аляксандр Пятрэнка атрымаў узнагароду за першую перавезеную тону зерня, а ўжо ў чацвер мужчына павялічыў гэту лічбу ўдвая. Аляксандру Уладзіміравічу не ўпершыню дасягаць такога выніку. Ведае малады мужчына, што зараз кожная хвіліна на ўліку, таму да працы адносіцца з высокай ступенню адказнасці, а да хлеба — з павагай.

    А вось малады экіпаж Міхаіла Чарапка і Ягора Стурліса адзначыў свой першы тысячны намалот. Для галоўнага інжынера гаспадаркі Міхаіла Аляксандравіча такія лічбы не ў навінку, але ў сённяшнім тандэме “тысячнікам” становіцца ўпершыню. Што тычыцца Ягора, дык юнак другі год дапамагае гаспадарцы ўбіраць ураджай, адчувае радасць і адказнасць за дачыненне да будучага хлеба, а пачэснае месца сярод перадавікоў дадае сілы імкнуцца да новых вяршынь.

    Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідоранка наведала сельгаспрадпрыемства, павіншавала хлебаробаў, падзякавала ім за самаадданую працу і ўручыла смачныя і каштоўныя падарункі.

     

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее