3.3 C
Осиповичи
Понедельник, 3 октября, 2022
Еще

    Агурочная пара

    Популярное

    На Асіповіцкім кансервавым заводзе ўжо замарынавалі каля 200 тон агуркоў.

    Другое жыццё мясцовага прадпрыемства, якое пачалося сёлета 1 чэрвеня, даволі насычанае. Па словах дырэктара завода Аляксея Шпакава, зараз тут ужо працуе больш за 45 чалавек. Сярод іх і Алена Лазарава, якая не першы год робіць на прадпрыемстве. У дзве змены 17-18 парамі рук кансервуюцца сокі і агуркі. На апошнія, дарэчы, кінуты максімальныя намаганні, бо на нарыхтоўку гэтага прадукту адведзена мала часу. Шмат што залежыць ад надвор’я. Хутка цана на агуркі вырасце і будзе непрымальнай для прамысловай перапрацоўкі, а арыенціровачныя аб’ёмы кансервацыі, неабходнай для рэалізацыі на працягу года, вялікія.

    Сёння за адну змену тут перапрацоўваюць каля пяці тон агуркоў, гэта прыкладна 3-3,5 тысячы трохлітровых слоікаў. Сыравіну выкарыстоўваюць толькі беларускую, якую набываюць у сельгаспрадпрыемствах нашай краіны і нарыхтоўшчыкаў на Століншчыне. Значная частка кансервацыі пастаўляецца ва ўстановы адукацыі рэспублікі. Для іх вельмі зручна набываць прадукт у вялікай тары, якая, дарэчы, з’яўляецца абарачальнай.

    У марынадзе няма кансервантаў і спецый, недапушчальных для дзіцячага страўніка. Рэцэптура максімальна адпавядае нормам харчавання дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту. На нядаўнім юбілеі горада была арганізавана дэгустацыя прадукцыі нашага кансервавага завода. Прыемна адзначыць, што яна прыйшлася даспадобы як дзецям, так і дарослым.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее