Падчас спецыяльнага мерапрыемства “Фільтр”, якое праведзена АДАІ РАУС у мэтах стабілізацыі бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі райцэнтра, спынены 34 парушэнні ПДР.
У аддзел працы і занятасці райвыканкама за паўгода звярнулася 358 чалавек, у тым ліку 66 беспрацоўных. Было працаўладкавана 275 грамадзян, з іх 41 беспрацоўны. Зараз на ўліку знаходзіцца 68 землякоў, 12 з якіх беспрацоўныя. Разам з тым, налічваецца 497 вакансій, у тым ліку 389 — па рабочых прафесіях, з якіх найбольш запатрабаваны вадзіцелі і швачкі.
Працягваецца прыём навучэнцаў у мясцовы прафесійна-тэхнічны каледж. Пакуль пададзена 27 заяў, найбольш папулярныя прафесіі швачкі і цырульніка. Уступная кампанія працягнецца да 20 жніўня.
У чэрвені на тэрыторыі Ясенскага сельсавета было спілена 16 аварыйных дрэў, пасаджана 55. Ліквідавана 39 несанкцыянаваных звалак плошчай 58 кв.м. Адрамантавана 20 м плоту, знесена 380 м. Ліквідаваны два безгаспадарныя домы.
Найбольшай папулярнасцю раённая газета карыстаецца ў Дараганаве. Менавіта там выпісана 464 экземпляры «АК». Атрымоўваецца, што кожны другі жыхар Дараганава і суседніх населенных пунктаў рэгулярна чытаюць раённыя навіны. Амаль столькі ж — 437 — падпісчыкаў у Ялізаве, але насельніцтва рабочага пасёлка больш чым у два разы пераўзыходзіць колькасць жыхароў Дараганаўшчыны.
У грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Свіслацкага сельсавета, ва ўласнасці налічваецца 11 кароў. Коней і авечак зараз няма.