15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Каардынатар і лагіст

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    У той час, як многія наракаюць на загружанасць на рабоце, Таццяна Ерашэвіч наадварот задаволена тым, што на яе рабочым месцы, — а працуе жанчына начальнікам вытворча-дыспетчарскага бюро цэха шклапластыкавых кабін — пастаянны рух.

    Ідзе адгрузка прадукцыі на МАЗ, у іншыя цэхі, склад гатовай прадукцыі, трэба забяспечыць матэрыяламі ўсе тры ўчасткі ЦШК, аформіць адпаведную дакументацыю, быць у курсе ўсіх спраў у цэху, каб своечасова дастаўляць неабходныя матэрыялы, дэталі і інструменты. У галаве пастаянна неабходна трымаць шмат інфармацыі, а яшчэ — каардынаваць дзейнасць майстроў.

    На заводзе аўтамабільных агрэгатаў яна працуе 11 гадоў. Пачынала дыспетчарам, а ўжо праз паўтара года атрымала больш высокую пасаду. Яно і нядзіўна: спецыяліст з эканамічнай адукацыяй добра ўмее планаваць, размяркоўваць абавязкі, трымаць у полі ўвагі ход многіх спраў. А работнікаў, з якімі даводзіцца цесна працаваць, нямала: гэта і дыспетчары, грузчыкі, упакоўшчыкі, вадзіцелі пагрузчыкаў, тэхнік па планаванні, транспартнікі…

    Дарэчы, яе сын Яўгеній працуе на тым жа прадпрыемстве, відаць, адносіны матулі да сваёй работы паўплывалі на хлопца. Таццяна Яўгеньеўна не можа знаходзіцца без справы нават у вольны час. Яна любіць шыць, хаця і з рамонтнымі работамі спраўляецца выдатна.

    Предыдущая статьяСчастье — в детях
    Следующая статьяОтдал жизнь за Победу

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее