Супрацоўнікамі АДАІ РАУС у перыяд з 18 па 24 ліпеня папярэджана 188 правапарушэнняў. Прыцягнута да адказнасці пешаходаў і веласіпедыстаў — 17, нецвярозых вадзіцеляў — два, бяспраўнікаў — пяць, парушальнікаў правілаў перавозкі дзяцей — 12, правілаў руху па пешаходных пераходах — два. Адбылося шэсць ДТЗ, усе з механічнымі пашкоджаннямі транспартных сродкаў.
Увага! Для прафілактыкі ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў і пешаходаў у перыяд па 28 ліпеня праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Будзь у бяспецы”.
Аддзелам Дэпартамента аховы перасечаны два дробныя крадзяжы, затрыманы парушальнік правілаў дарожнага руху і тры асобы ў стане алкагольнага ап’янення.
Па інфармацыі РАНС, 21 чысла ў аг. Ясень агнём моцна пашкоджана гаспадарчая пабудова і знішчана прымыкаючая да яе прыбіральня.
На наступны дзень на тэрыторыі малочнатаварнай фермы ААТ “Авангард-Ніва” ў в. Малая Гарожа згарэў аўтамабіль.
РАНС нагадвае, што зменшыць колькасць пажараў з-за карыстання адкрытым агнём магчыма. Для гэтага трэба толькі не губляць здаровага сэнсу, праяўляць элементарную асцярожнасць. І як можна хутчэй паведамляць аб узгаранні па тэлефонах 101 ці 112.
ІАЖіРС аштрафаваны браканьер-рыбак, які карыстаўся сеткай-пад’ёмнікам. За незаконны ўлоў агульнай вагой 1,087 кг яму прыйшлося заплаціць 179,2 рубля.