-4.5 C
Осиповичи
Суббота, 3 декабря, 2022
Еще

    Алюмініевыя рэкі ў кокільных берагах

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Сусветнае спажыванне алюмінію штогод узрастае на 5-6%. І, што цікава, у развітых краінах гэта павелічэнне стымулюецца амаль выключна “апетытамі” машынабудавання. Наш горад — адзін з цэнтраў айчыннага машынабудавання і адначасова адзін з лідараў у вытворчасці сплаваў з гэтага металу.

    Так што зусім не выпадкова цэх алюмініевага ліцця пачаў работу першым сярод пяці галоўных вытворчых падраздзяленняў Асіповіцкага завода аўтаагрэгатаў. І, што характэрна, толькі будынак ЦАЛа ўпрыгожвае памятная таблічка з указаннем даты, калі тут была зроблена першая плаўка.

    Гэта было даўно — 14 лютага 1976 года. Аднак асіповіцкія металургі дагэтуль з задавальненнем расказваюць, што ў ЦАЛе было ўстаноўлена самае сучаснае і нават эксклюзіўнае абсталяванне на момант будаўніцтва цэха. Дарэчы, тыя індукцыйныя печы для плаўкі металу, што былі ўстаноўлены ў сярэдзіне 70-х і маюць серыйныя нумары 001 і 002, працуюць і зараз. Але гэтыя печы ўжо фізічна і маральна састарэлі, патрабуюць вялікіх намаганняў працаўнікоў цэха для іх абслугоўвання, таму ў планах прадпрыемства іх замена — адзін з прыярытэтных пунктаў.

    У сённяшніх геапалітычных рэаліях уласная каляровая металургія — важны элемент эканамічнай бяспекі краіны і інструмент для ўмацавання пазіцый нашага машынабудавання на знешніх рынках.

    Вось толькі кошт вяртання лідарскіх пазіцый для аўтаагрэгатнай “ліцейкі” вельмі вялікі, так што да выбару кірунку развіцця цэха падключаны не толькі спецыялісты АЗАА. Свой інтарэс мае і холдынг “БелаўтаМАЗ”, і Міністэрства прамысловасці.

    Зараз ідзе пошук фінансавання для правядзення першага этапу мадэрнізацыі: набыцця новай печы і аўтаматычнага комплексу для ліцця пад высокім ціскам. Сярод іншага, гэта дазволіць істотна пашырыць наменклатуру выпускаемых сплаваў. Абмежаванасць у выбары гатункаў алюмініевых сплаваў можна лічыць галоўным вузкім месцам асіповіцкай металургіі.

    Тым не менш начальнік цэха Дзмітрый Бурдо задаволены цяперашнімі ўзроўнем загрузкі абсталявання і вытворчасцю працы падначаленых яму людзей. Баланс узгаданых паказчыкаў мае значэнне: сёння цэх пераважна выпускае дробнасерыйную прадукцыю, што арганізацыйна больш складана, чым “гнаць” вал.

    Але ж у ЦАЛа, чыё абсталяванне па сучасных стандартах празмерна энергаёмістае і недастаткова механізаванае, ёсць тэхналагічныя перавагі, якія дазваляюць брацца за асаблівыя заказы. Ліцейшчыкі АЗАА дасканала валодаюць сакрэтамі ліцця пад высокім ціскам, ліцця ў кокіль і пясчаныя формы, таму здольны выпускаць дэталі самай складанай формы, вагой ад 20 грамаў да 1,2 тоны і, што важна, з зададзенай якасцю. Гэта дае магчымасць мінімізаваць уласныя выдаткі пры забеспячэнні патрабаванняў заказчыка да эксплуатацыйнай надзейнасці.

    Асноўныя спажыўцы асіповіцкага алюмініевага ліцця — “волаты” айчыннага аўтапраму МАЗ, БелАЗ, МЗКЦ ды расійскія прадпрыемствы, у ліку якіх буйны прадстаўнік ВПК гэтай краіны “Арзамасскі машынабудаўнічы завод” і “Пецярбургскі трактарны завод” — адзіны ў РФ вытворца энерганасычанай сельгастэхнікі.

    …У цэху сёння працуе 126 чалавек. Пераважная большасць работнікаў — спецыялісты з вялікім стажам, для якіх металургія — асэнсаваны жыццёвы выбар. Выпадковых людзей у ЦАЛе няма. І, напэўна, быць не можа.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее