15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Аўтэнтычна і крэатыўна

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    На выхадных у Горках прайшло маштабнае спартыўна-культурнае мерапрыемства “Вытокі. Крок да Алімпу”. Амаль 11 тысяч чалавек сталі гасцямі фестывалю, сярод іх былі і прадстаўнікі Асіповіччыны.

    Хоць форум і праводзіцца толькі другі раз, яго ўжо паспелі палюбіць тысячы беларусаў. Фестываль аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў, спрыяе прасоўванню рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, а таксама дасягненняў у спорце, навуцы, мастацтве. Вядома, гэта ўнікальнае свята, і гаворка тут не толькі аб спорце, а яшчэ пра нашы вытокі — традыцыі, якія ёсць у кожным рэгіёне, культуру і далейшае развіццё. Удвая прыемна, што асіповіцкія народныя майстры ў мерапрыемстве прынялі самы актыўны ўдзел.

    А пачалося ўсё суботняй раніцай, калі ля месцаў рэгістрацыі выстраілася чарга, каб атрымаць купон і паўдзельнічаць у квэстах. Адкрыў жа свята кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка.

    На “Вытоках” удзельнікі дэманстравалі не толькі спартыўны дух і сілу, але і народныя традыцыі, якія стагоддзі акумуляваліся і перадаваліся на Магілёўскай зямлі. У Горках усе раёны прадставілі свае асаблівасці. Удзельнікі і госці свята маглі ўжывую дакрануцца да традыцыйнага мастацтва. Майстар-класы па валянні, саломапляценні і ганчарным рамястве насыцілі святочную праграму.

    Асіповіцкі падворак хоць і быў невялікі па памерах, але, здаецца, змог увабраць у сябе ўсё лепшае, што існуе ў нашым краі. Творцы паказалі розныя напрамкі работы, з густам аформіўшы падворак. Вікторыя Сафроненка праводзіла майстар-клас па вышыўцы нацыянальных арнаментаў і прэзентавала шырокай грамадскасці свае ручнікі і даматканыя касцюмы. Аляксандра Рыбак дэманстравала майстэрства пляцення паясоў і дзіўных па прыгажосці ручнікоў. А мастачка Кацярына Юркавец прадстаўляла персанальную калекцыю вырабаў з керамікі і дэманстравала навыкі ў лепцы з гліны. Праводзіла экскурсію і паказвала аўтарскія лялькі-абярэгі загадчык філіяла мастацкага кірунку дзіцячай школы мастацтваў № 1 Кацярына Пацкевіч. Нягледзячы на тое што на форуме вочы разбягаліся ад выбару забаў і арт-пляцовак, наш падворак наведала мноства гасцей, у тым ліку намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка і кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка. Ганаровыя госці цікавіліся сакрэтамі народнага майстэрства і высока ацанілі нашых умельцаў.

    Акрамя таго, на “Вытоках” прайшоў паказ адзення беларускіх дызайнераў, вакальны конкурс і многае іншае. Фіналам стала вячэрняя канцэртна-забаўляльная праграма і феерверк. А ўжо праз некалькі тыдняў свята прыме Полацк.

    Предыдущая статьяХроніка здарэнняў
    Следующая статьяСчастье — в детях

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее