15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Здабыткі памнажаем, праблемы пераадольваем

    Популярное

    Захаванне статку, забеспячэнне перапрацоўчых прадпрыемстваў мясам і малаком — менавіта такія задачы перад жывёлаводамі ставіць кіраўніцтва краіны.

    Наколькі атрымліваецца іх выконваць, даведаліся ў намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алены Кадуш:

    — Асіповіччына за апошні год, на жаль, страціла высокую пазіцыю ў жывёлагадоўлі. Гэта можна паправіць, хаця трэба прыкласці шмат намаганняў. У першую чаргу хочацца адзначыць зладжаную работу КСУП “Ясеньскае”. Сельгаспрадпрыемству не пашанцавала, бо некаторы час там былі змены ў кіраўніцтве, і адпаведна не хапала, так бы мовіць, гаспадарчай рукі. Але цяперашні старшыня Рыгор Арцёмаў даволі хутка арганізаваў работу, надаў больш увагі дысцыпліне, што да-зволіла за два месяцы дасягнуць станоўчых вынікаў. Так, ужо сёння гаспадарка рэалізуе 85% малака гатунку “экстра”, а дагэтуль амаль усё ішло першым. За май гэтага года ў параўнанні з красавіком, гаспадарка дадала 19,2 тоны. І старшыня, і заатэхнік гаспадаркі Таццяна Калацілка, ужо пенсіянеры, але не страцілі жыццёвай энергіі. Яны з’яўляюцца добрым прыкладам прафесіяналізму і адданасці сваёй справе. На дадзены момант сельгаспрадпрыемства не валодае тымі рэсурсамі, якія ёсць у іншых гаспадарак, але належная дысцыпліна, выкананне рэгламентаў і тэхналагічных умоў прыносяць плён. Былі вычышчаны ўсё хлявы, праведзена дэзынфекцыя памяшканняў, дэзынсекцыя жывёлы, праверана кожная кароўка, рассартаваны статак. У мінулым годзе лугавыя ўгоддзі ў гаспадарцы не ўзнаўляліся, але на тых пашах, што ёсць, пасьба арганізавана як мае быць. Таму аддача малака расце.

    Лабарант бярэ пробы перад кожным даеннем. Зыходзячы з вынікаў маніторынгу па гаспадарках, можна адзначыць, што ўсе франтальна-тэхналагічныя ўмовы ўтрымання буйной рагатай жывёлы ў КСУП “Ясеньскае” выконваюцца. Адным словам — дысцыпліна. Старшыня працуе на перспектыву, каб наладзіць аднаўленне статка і павялічыць яго прадукцыйнасць.

    Што тычыцца іншых гаспадарак, то тут ёсць праблемы ў выканаўчай дысцыпліне: штат укамплектаваны, і рэсурсы да-зваляюць, але няма тых паказчыкаў, якія павінны быць.

    Трэба своечасова лячыць жывёлу, кантраляваць асемяненне, праводзіць вакцынацыю, што, на жаль, не было зроблена ў некаторых гаспадарках. Адгэтуль і страты. Атрымліваецца, што з-за нядбайнасці спецыялістаў зоаветэрынарнай службы пакутуюць жывёлаводы, якія добра выконваюць свае абавязкі, але бяссільныя перад хваробамі гадаванцаў. Хочацца, каб гэтаму надавалася больш увагі.

    Зноў прыкладам можа служыць “Ясеньскае”. Яшчэ зімой там быў значны па-дзеж жывёлы. Але новы старшыня і спецыялісты райветстанцыі прыклалі ўсе намаганні для таго, каб звесці да мінімуму гэтыя страты. Зараз у гаспадарцы станоўчыя вынікі па захаванні здароўя жывёлы. Такім чынам, выкананне рэгламентаў, тэхналагічных умоў і ўвогуле сапраўд-ная адказнасць за тое, што робіш, у сціслыя тэрміны дае добры вынік. Старшыня і галоўныя спецыялісты працуюць на фактычныя паказчыкі, каб зарабіць грошы, якія пойдуць на патрэбы гаспадаркі.

    Калі параўноўваць паказчыкі за красавік-май, то яны паляпшаюцца. Па вы-творчасці малака ААТ “Авангард-Ніва” дабавіла 32 тоны, “ЖорнаўкаАГРА” — 31, “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 22. Шмат зроблена для павышэння таварнасці малака, дзякуючы ўзмацненню дысцыпліны ў лячэнні жывёлы, своечасоваму пераводу з выпойвання. Гэта дазволіла павялічыць паказчык на 5,8%. Хочацца зноў завастрыць увагу на КСУП “Ясеньскае”, дзе за месяц павялічылі таварнасць на 27%. Зараз яна складае 87,2%. Праведзеная работа бачна ў ліках. Таксама можна адзначыць са станоўчага боку ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, дзе таварнасць малака вырасла на 24%, і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — на 19,2%.

    Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў неабходна надзяліць увагу працоўнай дысцыпліне, выкананню тэхналагічнага ланцужка і своечасова прымаць меры па рашэнні пастаўленых задач. Калі будуць зацікаўлены, то вынік стане бачны і ў вы-творчасці, і ў якасці, і ў колькасці прадукцыі.

     

     

    Предыдущая статьяМіжраённы аўтапрабег “Белай Русі”
    Следующая статьяПрием граждан

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее