21.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 июня, 2022
Еще

    У раёне павялічылася колькасць зарэгістраваных шлюбаў

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Так, за пяць месяцаў гэтага года ўтварылася 108 сямейных пар, што на 14% больш за аналагічны перыяд мінулага года, калі было створана 95 сямей.

    Сёлета статус мужа і жонкі набылі 95 асіпаўчанак і столькі ж асіпаўчан. У Лапіцкім сельсавеце было зарэгістравана пяць пар, Ялізаўскім — чатыры, дзве — у Пратасевіцкім і па адной — у Дараганаўскім і Ліпенскім.

    Сярод уступіўшых у шлюб 81 жанчына і 84 мужчыны з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, тры маладыя мужы і адна жонка маюць грамадзянства Расійскай Федэрацыі, адзін мужчына — ізраільцянін.

    Сярэдні ўзрост жаніхоў — 33 гады, нявест — 31. Узрост асэнсаванага падыходу да жыцця. Ёсць адзінкавыя выпадкі, калі сям’ю стварыла 15-гадовая дзяўчына, мінімальны ўзрост жаніха — 17 гадоў. Да 30 гадоў заключылі шлюб 105 чалавек, ад 31 да 45 — 81. Больш сталыя на такі рашучы крок ідуць радзей, хаця ёсць жаніхі і нявесты сярод усіх узроставых груп. Аднойчы пераступалі парог залы рэгістрацыі 61-гадовая жанчына і 63-гадовы мужчына. Каханне, яно такое — у любым узросце можа напаткаць!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее