15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    У пятніцу былі ўзнагароджаны перадавікі корманарыхтоўкі ААТ “ЖорнаўкаАГРА”

    Популярное

    Зараз адказная пара ў работнікаў сельскай гаспадаркі. Работа спорыцца, бо ад колькасці і якасці назапашаных кармоў у значнай ступені залежаць здабыткі ў жывёлагадоўлі — як на працягу зімова-стойлавага перыяду, так і ўсяго года.

    Старшыня райкама прафсаюза АПК Святлана Сідоранка падрыхтавала для рупліўцаў, што дасягнулі лепшых паказчыкаў у раёне, каштоўныя падарункі, якія і ўручыла прама на лугавых угоддзях. Гаспадарцы ёсць кім ганарыцца: Дзмітрый Дражын на кормаўборачным камбайне на 16 чэрвеня падабраў і здрабніў 2 185,7 тоны зялёнай масы, а Валерый Казачонак перавёз яе амаль тысячу тон.

    На зімова-стойлавы перыяд сельгас-прадпрыемству спатрэбіцца каля 13 тысяч тон грубых кармоў. Па словах галоўнага агранома ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Алены Хвішчук, па стане на 17 чэрвеня тут ужо нарыхтавана 6 552 тоны сенажу, закрыты чатыры траншэі і плануецца далейшая нарыхтоўка па сучасных прагрэсіўных тэхналогіях. Акрамя гэтага, скошваюцца травы на дакорм жывёле, якая засталася на комплексах. Да таго ж праполата 786 га кукурузы, праводзіцца хімпраполка цукровых буракоў, плануецца падкормка гэтых культур, уносяцца фунгіцыды на азімы рапс. Адначасова гаспадарка накіроўвае сілы на дапамогу ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

    Трэба адзначыць, што працавалі перадавікі ў добрай кампаніі разам з камбайнерамі, механізатарамі і вадзіцелямі, якія штогод займаюць вышэйшыя пазіцыі ў раёне. А гэта значыць, што ў найважнейшы для аграрыяў перыяд усё будзе ісці належным чынам.

     

     

    Предыдущая статьяКиберпреступления
    Следующая статьяХроніка здарэнняў

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее