8.9 C
Осиповичи
Понедельник, 26 сентября, 2022
Еще

    Творчасць не мае межаў

    Популярное

    Народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі” стаў ганаровым госцем міжнароднага фестывалю традыцыйных культур “Браслаўскія зарніцы”,які прайшоў у мінулыя выхадныя ў Браславе Віцебскай вобласці.

    — Гэты фэст — адзін з доўгажыхароў сярод песенных свят не толькі Віцебскай вобласці, але і Беларусі, — расказвае кіраўнік калектыву Вераніка Кузьміч. — Ён лічыцца правапераемнікам выканальніцкіх фестываляў даваеннага часу і сёлета адсвяткаваў 55-годдзе. На фестываль “Дзівакі” паехалі ў якасці гасцей, бо летась мы ўзялі Гран-пры абласнога конкурсу вакальна-харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея”.

    На працягу двух дзён гледачы маглі пабачыць выступленні ўдзельнікаў конкурсу, а таксама калектываў з розных куткоў Беларусі, Расіі і Латвіі.

    — Як любое буйное мерапрыемства, “Браслаўскія зарніцы” адметныя вялікай колькасцю новых знаёмстваў, непаўторных уражанняў, — дзеліцца Вераніка Валянцінаўна. — Фестываль запомніўся зацікаўленасцю артыстаў і гледачоў нашым рэпертуарам. У “Дзівакоў” непаўторны, каларытны стыль выканання, і многія пыталіся, адкуль мы бяром такія арыгінальныя апрацоўкі песень і як папаўняем рэпертуар. Гэта прыемна ўдвая, улічваючы той факт, што на Браслаўшчыне культура харавых спеваў значна больш распаўсюджана, чым у нас, на Магілёўшчыне. Немалаважна і само месца правядзення. Усе канцэрты праходзілі ў адкрытым амфітэатры, таму неверагодная прырода Заходняй Беларусі стала дэкорам да кожнага творчага нумара. А дадайце да гэтага тактычныя, сяброўскія адносіны да ўдзельнікаў з боку гледачоў і арганізатараў… На мой погляд, для таго, каб з галавой акунуцца ў гучанне народнай песні, лепшае месца знайсці складана.

     

     

    З 3 па 5 чэрвеня ў Гродне праходзіў XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур

     

    Самай яскравай падзеяй першага дня фестывалю стала традыцыйнае тэатралізаванае шэсце, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі 31 нацыянальнасці. Пасля адбылося афіцыйнае адкрыццё, прайшлі канцэртныя праграмы, а вечарам — гала-канцэрт заслужанага артыста Беларусі Руслана Аляхно.

    На другі дзень мерапрыемства пачалі работу нацыянальныя падворкі, дзе прэзентавалі культуру і кухню розных краін. На плошчы Леніна разгарнуўся беларускі падворак, на які завітала і ганаровая дэлегацыя: міністры культуры Анатоль Маркевіч і адукацыі Андрэй Іванец, кіраўнікі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей Уладзімір Каранік і Анатоль Ісачанка.

    У складзе дэлегацыі Магілёўскай вобласці былі і нашы майстры, якія прапанавалі гасцям паспрабаваць свае сілы ў саломапляценні, ганчарнай справе, стварэнні тканага пояса. Вясёлымі песнямі і танцамі настрой задаваў народны ансамбль народнай песні і музыкі “Люлечка”.

    Сваю порцыю глядацкай зацікаўленасці “Люлечка” атрымала падчас 30-мінутнай праграмы: шмат прыемных водгукаў і бурных апладысментаў, а таксама дыплом удзельніка фестывалю.

    Апошні дзень фэсту прайшоў на Аўгустоўскім канале. Тут працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, прайшлі канцэрты, спаборніцтвы па хадзьбе з перашкодамі, шоу асілкаў, фестываль рыбалкі. Адбыліся і майстар-класы па гатаванні страў беларускай кухні.

    Фестываль стаў цудоўнай магчымасцю пазнаёміцца з творчымі здабыткамі іншых краін, паказаць свае напрацоўкі. Да таго ж прыемна было бачыць, што прадстаўнікі столькіх нацыянальнасцей жывуць на беларускай зямлі ў міры і добрасуседстве.

    Наталля АНДРУШКЕВІЧ,

    кіраўнік народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Люлечка”.

     

     

    Предыдущая статьяДзякуй, чытач!
    Следующая статьяАд прадзедаў спакон вякоў…

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее