15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Сырная “каса”

    Популярное

    Новы прадукт, які днямі выпусціў філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, ужо ўзнагароджаны залатым медалём.

    Не сакрэт, што прадукцыя мясцовых малакаперапрацоўшчыкаў заўсёды высока ацэньваецца не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Да таго ж работнікі філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” рэгулярна прапаноўваюць нам смачныя навінкі. Вось і сёлетняя чэрвеньская распрацоўка, сыр “Чечил”, заваявала золата ў конкурсе якасці малочнай прадукцыі на міжнародным малочным тыдні ва Углічы (Расія). Таксама вышэйшую ўзнагароду атрымалі сыры “Буррата” і “Пармизано де Люкс”.

    Па словах інжынера-тэхнолага Аксаны Дзяркач, вы-творчасць навінкі была абумоўлена спажывецкім попытам, вывучэнне якога паказала, што пакупнікам прыходзяцца даспадобы вэнджаныя сыры-“касічкі”. Паколькі на заводзе ёсць неабходнае абсталяванне, “Чечил” даволі хутка ўбачыў свет. Аднак трэба адзначыць, што атрымаць прадукт належнай якасці было няпроста. Неабходна падабраць аптымальныя рэжымы плаўкі і вэнджання сыру. Увогуле выраб такіх сыроў даволі працаёмкі, бо ад выцягвання ніткі, з якой потым будзе плесціся каса, да фасоўкі гатовай прадукцыі ён праводзіцца ўручную. Такім чынам сыравары “прымерылі” на сябе прафесію цырульнікаў і зараз плятуць косы толькі з сыру. Праца ювелірная, бо вырабы павінны быць роўнымі, аднолькавамі па таўшчыні і даўжыні. Валакністая ж структура сыру атрымоўваецца дзякуючы спецыяльнай тэхналагіі апрацоўкі. “Косы” неабходна прасаліць ў расоле, пасля чаго іх прасушваюць і вэндзяць. Увесь працэс займае каля сутак.

    Хутка ў крамах можна будзе набыць навінку філіяла і ацаніць усю палітру смаку.

     

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее