15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Міжраённы аўтапрабег “Белай Русі”

    Популярное

    Незвычайна вырашылі адзначыць 78-ю гадавіну вызвалення Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў удзельнікі раённай суполкі РГА “Белая Русь”. Пры падтрымцы кіраўніцтва завода аўтаагрэгатаў і актыўным удзеле работнікаў прадпрыемства 27 чэрвеня быў праведзены міжраённы аўтапрабег па мясцінах ушанавання памяці ахвяр вайны, загінуўшых воінаў-вызваліцеляў і партызан.

    Двухсоткіламетровы маршрут пачаўся на цэнтральнай плошчы Асіповічаў. На тэрыторыі нашага раёна ўдзельнікі аўтапрабегу зрабілі прыпынкі каля помнікаў загінуўшым землякам у Вяззі, Ліпені, Свіслачы, каля магілы Героя Савецкага Саюза Сяргея Пяцяліна ў пасёлку Ялізава, дзе мясцовыя педагогі правялі тэматычныя міні-экскурсіі.

    У Клічаўскім раёне наведалі помнікі на месцах спаленых і не адноўленых вёсак Сялец і Вязень, а таксама знакаміты мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Усакіна”.

    У аўтапрабегу ўдзельнічала зборная футбольная каманда пярвічак “Белай Русі”, што стала нагодай для арганізацыі таварыскага матча з клічаўскімі спартсменамі.

    Па словах старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірыны Сяргейчык, аўтапрабег спраўдзіў усе надзеі і стаў свайго роду першай ластаўкай як у далучэнні землякоў да слаўнай мінуўшчыны роднага краю, так і ва ўмацаванні сувязей паміж патрыятычнымі арганізацыямі суседніх рэгіёнаў Магілёўскай і Мінскай абласцей. Сярод бліжэйшых планаў у гэтым кірунку — правядзенне падобных падарожжаў у наваколле Дараганава, Глускі і Старадарожскі раёны. Неабыякавыя, далучаемся!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее