15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Мір каштуе дорага

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    28 чэрвеня 1944 года — дзень вызвалення Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І хоць прайшло з гэтай падзеі ўжо 78 гадоў, землякі не забываюць ахвяр вайны, аддаюць даніну павагі  яе героям.

    Сёння ў гонар знакавай даты адбыўся мітынг на мемарыяльным комплексе ў Брыцалавічах, на якім прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх галін улады і грамадскіх аб’яднанняў, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь і ваеннаслужачыя Асіповіцкага гарнізона.

    У сваёй прамове старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў адзначыў, што Вялікая Айчынная вайна прынесла шмат гора беларускаму народу. Нават цяжка ўявіць, якой цаной была заваявана свабода і наша мірнае жыццё. Але мы можам ганарыцца прадстаўнікамі былых пакаленняў, для якіх Радзіма была галоўнай каштоўнасцю, за яе змагаліся, не шкадуючы жыцця, адзначалася ў выступленні.

    Наш народ не мог спакойна ўспрымаць здзекі і гвалт, якія чынілі акупанты. З першых дзён вайны на тэрыторыі раёна ўтвараліся падпольныя групы, а затым партызанскія атрады, удзельнікі якіх вялі непрымірымую барацьбу з фашызмам.

    …Землякі стаялі ў свяшчэнным месцы, думаючы пра былое і сённяшні дзень. Да помнікаў леглі кветкі і вянкі. А ружэйны салют, на хвіліну перанёс удзельнікаў мітынгу туды, дзе рваліся снарады і свісталі кулі, падалі на зямлю людзі, а потым вырасталі абеліскі.

    Ярка свяціла сонейка на чыстым небе, а ў наваколлі ліліся песні ў выкананні творчых калектываў раёна.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее