Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Не спяшайся абганяць! Пераканайся ў бяспецы!” праводзіць сёння АДАІ РАУС. Мерапрыемства накіравана на папярэджанне здарэнняў, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху. Абгон з’яўляецца вельмі небяспечным манеўрам, бо пры сутыкненні хуткасці сустрэчных аўтамабіляў сумуюцца. Дзяржаўтаін-спекцыя нагадвае вадзіцелям: парушэнне правіл можа прывесці да трагічных вынікаў — будзьце асцярожнымі пры здзяйсненні любога манеўру!
Асіпаўчанка Вольга Куцік стала аўтарам лепшага пытання ў чацвёртай адборачнай гульні летняй серыі тэлевізійнага інтэлектуальнага шоу “Што? Дзе? Калі? Беларусь”. Педагог задала пытанне па гісторыі праўлення імператрыцы Кацярыны ІІ.
Рэгіянальны навучальны семінар для ўрачоў па актульных пытаннях неўралогіі і нейрахірургіі адбыўся на базе Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Удзельнікі мерапрыемства, сярод якіх былі медыкі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі, дзяліліся вопытам рэабілітацыі пацыентаў пасля ішэмічнага інсульту, чэрапна-мазгавых траўм, пры ўнутрычарапным кровазліцці.
106 новых навучэнцаў чакаюць сёлета ў Асіповіцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы. Абітурыентам прапаноўваюць атрымаць прафесіі повара, прадаўца, швачкі, цырульніка, слесара па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці, вадзіцеля аўтамабіля, тынкоўшчыка, маляра, электразваршчыка.
З пачатку года паслугамі гасцініцы ААТ “АЗАА” скарысталіся 622 чалавекі, 26 з іх — іншаземцы.
Дыпломам ІІ ступені абласнога фестывалю-конкурсу інавацыйных метадычных мерапрыемстваў “Метадыст — педагогу” ўзнагароджана метадыст Асіповіцкага райцэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ліна Бахарава. Яна прадставіла адукацыйны бэнчмаркінг (тэхналогію, якая дазваляе па папярэдне распрацаваных крытэрыях і паказчыках ацаніць станоўчыя бакі педага-гічнага вопыту) “Эфектыўныя практыкі патрыятычнага выхавання вучняў”.
За пяць месяцаў рыбгасам “Свіслач” на тэрыторыі краіны рэалізавана 75 тон рыбы, з іх 68 т карпа, 3,5 т амура і 3 т таўсталобіка.
Пераможцамі абласнога этапа рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу па інтэр’ерным дызайне “Зялёны дом” у паднамінацыі “Калючая экзотыка” намінацыі “Расліны ў інтэр’еры” Дыплом ІІІ ступені атрымала Крысціна Курыльчык з СШ № 2; бронзу ў намінацыі “Мастацтва вачамі фларыста” забрала Аляксандра Клімовіч з Жорнаўскай сярэдняй школы; першае месца ў намінацыі “Вясна прыходзіць у дом” было прысуджана выхаванцы РЦТДіМ Паліне Грышановіч.