Рэспубліканская прафілактычная кампанія па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму «Летам дзеці ў бяспецы!» праводзіцца па 15 жніўня.
З пачатку года на дарогах краіны ў 116 ДТЗ траўмаваныя 119 дзяцей; толькі ў маі пацярпелі 48 юных удзельнікаў дарожнага руху. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці з пачатку года адбылося 14 такіх ДТЗ, 16 дзяцей атрымалі траўмы.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае бацькам: будзьце прыкладам сваім дзецям, выконвайце правілы дарожнага руху разам!
Да 30 чэрвеня ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць віртуальная выстава “Імя на абеліску”, прысвечаная памяці Героя Савецкага Саюза Пятра Марозава.
На тэрыторыі Вяззеўскага сельсавета знаходзіцца 29 населеных пунктаў. Самыя густанаселеныя — Вяззе (733 жыхары), Карытнае (324), Замошша (186), Цяплухі (159). Найменш жыхароў у Старым Сяле — адзін. У Сухлаве зарэгістравана пяць чалавек, Ясянцы, Камарыне і Акцябры — па шэсць жыхароў, у Засялеччы — на аднаго больш.
На рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў сабраліся актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”, а таксама пераможцы і прызёры краязнаўчых конкурсаў, актывісты краязнаўчага руху.
Каманда Магілёўскай вобласці, якую прадстаўлялі навучэнцы розных устаноў адукацыі Асіповіцкага раёна, стала абсалютным лідарам у конкурсе “Старонкі гісторыі краю майго”. У краязнаўчай канферэнцыі навучэнцаў “Таямніцы малой радзімы” даследчая работа Арсенія Кручынскага адзначана Дыпломам II ступені, Лізаветы Джаваковай і Дзмітрыя Падтыкалава — дыпломамі ўдзельнікаў.
Па выніках усіх конкурсаў злёту каманда Магілёўшчыны заняла выніковае трэцяе месца.