19.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 июня, 2022
Еще

    Канікулы. Прывітанне, лета!

    Популярное

    Урачыстае адкрыццё сезону лагераў адбылося сёння на Алеі Герояў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з гімназіі, сярэдніх школ № 1 і 4, а таксама з аздараўленчага лагера раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Атлантыда” сабраліся разам, каб не толькі адсвяткаваць пачатак летняй аздараўленчай кампаніі бягучага года, але і ўшанаваць памяць тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавою. Рабяты ўсклалі кветкі да стэлы.

    Прывітальнае слова ўзяла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык. Яна павіншавала рабят з наступленнем самай вясёлай пары года – лета – і пажадала правесці гэты час з карысцю.

    Падчас мерапрыемства гучалі песні і вершы, усе жадаючыя танцавалі разам з юнымі артыстамі. Словам, старт канікул атрымаўся цудоўным!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее