15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Хроніка здарэнняў

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 168 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі нецвярозы вадзіцель і па два, якія кіравалі транспартам без вадзіцельскага пасведчання, не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу і парушылі правілы абгону; 16 парушаль-нікаў правіл перавозкі дзяцей; шэсць пешаходаў і веласіпедыстаў, адзін з якіх у стане алкагольнага ап’янення. Зафіксаваны факт пакідання месца здарэння. Зарэгістравана пяць ДТЗ.

    24 чэрвеня каля 13 гадзін 30 хвілін у пасёлку Ялізава вадзіцель “Опеля” пры здзяйсненні левага павароту на нерэгуляваным скрыжаванні не прадаставіў перавагу “Сітраену”, які рухаўся ў сустрэчным кірунку. У выніку сутыкнення ва-дзіцель “Опеля” шпіталізаваны з цялеснымі пашкоджаннямі.

    Ноччу 25 чэрвеня на аўтадарозе М-5 паблізу в. Цэль выяўлена цела мужчыны з траўмамі, характэрнымі для аўтанаезду. Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што загінуўшым з’яўляецца 38-гадовы жыхар Жодзіна. У хуткім часе быў затрыманы вадзіцель — ім аказаўся 38-гадовы жыхар Светлагорска: на 87 км аўтадарогі Мінск-Гомель ён, кіруючы аўтамабілем “Лексус”, наехаў на мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы. Райаддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа.

    Як паведамілі ў РАНС, 20 чысла ў выніку пажару ў кватэры на вул. Чкалава ў райцэнтры пашкоджаны сцены і столь у жылым пакоі і на балконе, часткова знішчана маёмасць. Пацярпела і другая кватэра, размешчаная побач: пашкоджана балконная рама, закурана столь. Пацярпелых няма.

    МНС нагадвае: не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях; сачыце, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны; усталюйце ў пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова паведаміць аб небяспецы.

    ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл рыбалоўства, па адным — па фактах незаконнай транспарціроўкі драўніны, кра-дзяжу лесу, захоўванне забароненых прылад рыбалоўства.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее