Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 13 па 19 чэрвеня зарэгістравана восем ДТЗ; папярэджана 181 правапарушэнне, да адказнасці прыцягнуты два нецвярозыя вадзіцелі, чатыры бяспраўнікі, 12 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце і адзін — абгону, чатыры вадзіцелі, якія не прадаставілі пешаходу перавагу ў руху, 11 пешаходаў і веласіпедыстаў, тры з іх нецвярозыя.
Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе: згодна з ч. 1 і 2 арт. 18.23 КаАП, парушэнне ПДР пешаходам, асобай, якая кіруе веласіпедам, гужавым транспартным сродкам, ці асобай, якая ўдзельнічае ў дарожным руху і не кіруе транспартным сродкам, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь; парушэнне ПДР названымі асобамі, здзейсненае ў стане ап’янення, — ад трох да пяці БВ.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены асобы, што здзейснілі дробны крадзеж і сямейны скандал.
РАНС нагадвае: знаходзячыся на пляжы, не выпускайце з поля зроку сваіх дзяцей. Не дапускайце іх свавольстваў на вадзе, катэгарычна забараніце малым падаваць ілжывыя сігналы бедства.
ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы па фактах непадпарадкавання законным патрабаванням супрацоўнікаў інспекцыі, па адным — за захоўванне забароненых прылад рыбалоўства, парушэнні правіл рыбалкі і палявання.