19.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 июня, 2022
Еще

    Асарці перамог. Узорны ансамбль танца «Асарці» нядаўна адзначыў 25-годдзе

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Маленькія дзеці ў прыгожых і трошкі смешных касцюмчыках выходзяць на сцэну пад вясёлую сучасную музыку, і сэрцы бацькоў, якія сядзяць у глядзельнай зале, заміраюць ад замілавання і гонару. Пастаўшчыком гэткіх прыемных пачуццяў для дзясяткаў мам і тат стала кіраўнік ансамбля Яўгенія Строк.

    Калектывам кірую з 2014 года, і за гэты час зроблена многае, — расказвае Яўгенія Валер’еўна. Склад ансамбля быў цалкам зменены. Зараз яго асновадзяўчынкі і хлопчыкі ва ўзросце ад сямі да чатырнаццаці гадоў, таксама з’явілася дзве падрыхтоўчыя групы. Змяніўся і падыход да падбору рэпертуару. Ён выбіраецца з  улікам узросту і псіхалагічных асаблівасцей калектыву, па меры росту выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў пастаянна абнаўляецца. На працягу творчага шляху ансамбль заўсёды заняты на мерапрыемствах раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, удзельнічае амаль ва ўсіх раённых святахфэстах, якія праводзяцца на Асіповіччыне. Сярод іх раённыя фестываль народнай творчасці «Веснавыя колеры«, аглядконкурс дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў і выканаўцаў «Хваля» збірае сяброў«. Неаднаразова калектыў станавіўся дыпламантам рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Я танцую«. Адным са знакавых мерапрыемстваў стаў адкрыты конкурс харэаграфічнага мастацтва «Stars of planet», які сёлета праводзіўся ў нашым горадзе другі раз, дзе юныя таленты атрымалі тры Дыпломы I ступені і адзін — II ступені.

    Кожны, хто хоць раз бачыў выступленне «асарцінак», упэўнена можа сказаць, што любая харэаграфічная пастаноўка ў выкананні калектыву мае сваю непаўторную харызму і індывідуальнасць. Не можа не здзіўляць творчая фантазія кіраўніка, які ўмее стварыць для танцораў маленькія шэдэўры, здольныя абудзіць у гледачоў масу эмоцый. У чарговы раз гэта пацвердзіў і вялікі канцэрт з нагоды святочнай даты.

    У мерапрыемстве роля знайшлася кожнаму з больш чым ста рознаўзроставых удзельнікаў «Асарці», — дзеліцца харэограф. Мы імкнуліся паказаць усе напрацоўкі, таму ў праграму ўвайшлі народныя і народна-стылізаваныя танцы, кампазіцыі эстраднай, сучаснай і дзіцячай харэаграфіі. Асабліва парадавала тое, што паглядзець на выступленні маленькіх і не вельмі зорачак прыйшлі не толькі іх родныя, педагогі і сябры, а і іншыя жыхары горада. Наперадзе нас чакаюць новыя дасягненні, і 25 гадоў — гэта толькі пачатак!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее