19.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 июня, 2022
Еще

    У коле натхнення

    Популярное

    У мінулую суботу аграгарадок Вяззе стаў цэнтрам мастацкага жыцця раёна. Акцёры, чытальнікі, спевакі і танцоры з’ехаліся з усіх куткоў Асіповіччыны на традыцыйны фестываль-конкурс дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў і выканаўцаў “Хваля” збірае сяброў”.

    Адкрыла мерапрыемства галоўны спецыяліст сектара культуры райвыканкама Алена Бондарава. Яна адзначыла важнасць правядзення фестывалю і яго значную ролю ў развіцці творчых талентаў.

    Далей гледачоў чакаў сапраўдны карагод вобразаў, песень і добрых вершаў. Усяго было прадстаўлена 26 нумароў, якія ў цікавым перапляценні з казачным лейтматывам выглядалі неверагодна, таму журы ў вызначэнні пераможцаў было складана. Самадзейныя артысты добра падрыхтаваліся: музычныя і танцавальныя кампазіцыі былі відовішчнымі, запамінальнымі.

    На фестывалі не сумаваў ніхто. Арганізатары зладзілі святочны кірмаш, продаж цукровай ваты і поп-корну, дзейнічаў атракцыён з катаннем на машынках і батут для маленькіх гасцей свята.

    Нягледзячы на працягласць конкурснай праграмы, усе цярпліва чакалі, калі журы падсумуе вынікі. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас удзельнікаў конкурсу, а таксама выказана пажаданняў новых творчых дасягненняў, яркіх выступленняў, цікавых адкрыццяў. Гран-пры “Хвалі” атрымала салістка народнага эстраднага ансамбля “Парадыз” Ліпенскага сельскага Дома культуры Яўгенія Падтыкалава. Асобная ўзнагарода была ўручана ад імя Вяззеўскага сельскага Дома культуры самай маленькай удзельніцы — чатырохгадовай Сафіі Лагодзіч. Астатнія канкурсанты атрымалі дыпломы і сувеніры.

    Предыдущая статьяАдданая адной справе
    Следующая статьяХроніка здарэнняў

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее