20.1 C
Осиповичи
Среда, 25 мая, 2022
Еще

    Наша галоўнае

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Сям’я — гэта першае, з чым знаёміцца чалавек, калі прыходзіць у гэты свет.Тут дзіця атрымлівае неабходныя навыкі для станаўлення як асобы, а бацькі — тая аснова, што надае сілу і ўпэўненасць у сабе маленькаму чалавеку, бо колькі спакою і бяспекі ў тым, што дзесьці ёсць родныя людзі, простая размова з якімі прынясе хвілінку шчасця і падорыць душэўную раўнавагу.

    Адзін са слупоў сямейнага дабрабыту — здароўе. Яго асноўныя элементы — здаровая ежа, адмова ад шкодных звычак, умераныя фізічныя нагрузкі. А найлепшы метад кантролю за станам здароўя — планавая дыспансерызацыя як дарослых, так і дзяцей.

    У нашай краіне вельмі адказна разглядаецца пытанне аб здаровым дзіцяці, таму клапаціцца аб нованароджаных заканамерна пачынаюць яшчэ ўрачы радзільняў, а падхопліваюць эстафету здароўя ўчастковыя педыятры паліклінік. Першы год жыцця маленькага чалавека самы важны ў плане выяўлення праблемных момантаў, таму ўважлівае стаўленне бацькоў да рэкамендацый урача з’яўляецца абавязковым. Штомесяц (пажадана ў дзень здаровага дзіцяці — па аўторках) наведвайце вашу паліклініку для правядзення замераў (вага, рост) і ўзяцця аналізаў (пры неабходнасці). Педыятр таксама скаардынуе вас у неабходнасці праходжання вузкіх спецыялістаў. Далейшы зварот ажыццяўляецца ва ўзросце 2-3 і 5-6 гадоў, пры паступленні дзіцяці ў дзіцячы сад і школу адпаведна. Пачаць варта таксама з кабінета вашага ўчастковага педыятра. У школьны час планавая дыспансерызацыя неабходна з узросту 15-16 гадоў, але з гэтага не вынікае, што ў выпадку, калі скаргі на здароўе з’явіліся раней, можна  проста махнуць на іх рукой у надзеі на “само пройдзе”.

    Што тычыцца дарослага чалавека, то асноўнае правіла тут адно: штогод звяртайцеся да вашага тэрапеўта, які выпіша накіраванні на неабходныя аналізы і параіць прайсці ўрачоў-спецыялістаў, грунтуючыся на вашых персанальных даных.

    Памятайце: не забывайцеся своечасова праходзіць абследаванне здароўя, бо толькі ў вашых руках магчымасць як мага даўжэй захоўваць аазіс спакою, шчасця і любові, што завецца  сям’ёю.

    Святлана Жыткова,

    урач-педыятр участковы (загадчык) педыятрычнага аддзялення райпаліклінікі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее