15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Крупінка да крупінкі: смачная каша

    Популярное

    Каля васьмі тысяч пакетаў з крупамі выходзіць за адну змену на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”

    Ва ўмовах рынкавай эканомікі даводзіцца ўвесь час вырашаць задачу абнаўлення прадукцыі з пашырэннем асартыменту. Напрыканцы мінулага года на камбінаце было заменена старое абсталяванне і ўзноўлена вытворчасць шматкоў аўсяных, якія не патрабуюць варкі. Прадукт паспяхова зарэкамендаваў сябе на рынку, яго можна ўбачыць у магазінах буйных гандлёвых сетак.

    На ўчастку расфасоўкі гатовай і завазной прадукцыі добра наладжана фасоўка ў дробную тару аўсяных недраблёных, ячменна-ячневых, ячных, грачаных круп, а таксама шматкоў аўсяных і грачаных. У сучасным тэхналагічным працэсе фасоўкі і пакавання тавараў выконваецца строгая паслядоўнасць дзеянняў і аперацый, у выніку якіх дасягаецца гатовая да рэалізацыі ўпакоўка прадукцыі. Якасць, знешні выгляд, каляровая ўпакоўка ніколькі не саступаюць імпартным аналагам.

    З пачатку года на прадпрыемстве выраблена і паспяхова рэалізавана на ўнутраным рынку каля 300 тон фасаванай прадукцыі. За першы квартал павялічыўся экспарт тавараў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Расійскі рынак сёння вельмі перспектыўны, таму на вытворчым участку вядзецца работа па перанакіраванні патоку сваіх тавараў.

    Сыравінная зона камбіната ўвесь час пашыраецца, паколькі растуць аб’ёмы перапрацоўкі збожжа. На прадпрыемстве ёсць два элеватары ёмістасцю 120 тысяч тон. Між тым на камбінаце праводзяцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы матэрыяльна-тэхнічнай базы да прыёму новага ўраджаю. На ўсіх аб’ектах, якія ўваходзяць у структуру ўчастка, праведзены работы па ўдасканаленні тэхналагічных працэсаў, паляпшэнні ўмоў працы, экалагічных характарыстык прадпрыемства і энергазберажэння.

    На ўчастку ёсць свая чыгуначная ветка працягласцю 3,5 кіламетра, дзе таксама вядуцца своечасовыя рамонтныя работы. Выгрузка збожжа з вагонаў ажыццяўляецца ў дзвюх кропках. На элеватары праведзена работа па рамонце аспірацыйных сетак, што палепшыла санітарны стан, умовы працы абслуговага персаналу. Гатовы і кропкі прыёму сыравіны да бесперапыннай выгрузкі. Захоўванне вялікай колькасці збожжа на ўчастку забяспечана магутнай сушыльнай гаспадаркай. Аб’ём нарыхтовак збожжа расце і за сезон дасягае ўжо 80-90 тысяч тон.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее