Сёння ў 18 гадзін у раённым Цэнтры культуры і адпачынку адбудзецца юбілейны канцэрт узорнага ансамбля танца “Ассорти”, прымеркаваны да 25-годдзя існавання калектыву.
Заўтра ў 11 гадзін у Вяззеўскім сельскім Доме культуры пройдзе раённы фестываль—конкурс дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў і выканаўцаў “Хваля” збірае сяброў”. Гасцей чакаюць святочны кірмаш, батуты, песні, гульні, калейдаскоп гумару, конкурсаў і станоўчых эмоцый.
Квэст “Ноч у музеі” запрашае землякоў на прыгоды 21 мая з 20 да 24 гадзін. Адбудзецца пазнавальнае мерапрыемства на базе раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
У конкурсе дзіцячай творчасці “Мы памятаем подзвігі герояў” у рамках абласной акцыі “У памяці нашчадкаў вёрсты, апаленыя вайной” Дыплом I ступені атрымала работа “Перамога” выхаванкі аб’яднання па інтарэсах “Аплікацыя саломкай” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Лізаветы Дружынінай.