16.1 C
Осиповичи
Среда, 25 мая, 2022
Еще

    Коратка

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Прэзідэнт краіны падпісаў указ аб узнагароджванні шэрагу беларусак ордэнам Маці. Адметна, што сярод іх ёсць і дзве асіпаўчанкі. Гэта хатняя гаспадыня Юлія Забаўская і работніца СШ № 4 Таццяна Сідарчук.

    За перамогу ў конкурсе “Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце” дыпломамі ўзнагароджаны электраманцёры дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Павел Манько і Аляксей Атрашэўскі.

    Народны ансамбль народнай песні “Сваякі” Карытненскага сельскага Дома культуры прадставіць раён на рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”, які пройдзе ў Слоніме 13-15 мая. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай павышэння сацыяльнага статусу, ролі і значнасці сям’і ў грамадстве. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры Беларусі, ацэніць канкурсантаў у наступных намінацыях: харавое выкананне, харэаграфія, ігра на музычных інструментах, галіна дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фальклору і этнаграфіі.

    Першае месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Нам свет завешчана берагчы” ў намінацыі “Дарагія мае ветэраны” заняла вучаніца СШ № 4 Аліса Юркавец.

    15 мая ў 12.00 у гарадскім цэнтры культуры «Равеснік» адбудзецца канцэртная праграма «Сям’я — пачатак усіх пачаткаў…». Уваход свабодны.

    Віртуальны кабінет англійскай мовы гімназіі распрацоўкі настаўніка Наталлі Славінскай стаў прызёрам раённага этапу конкурсу віртуальных прадметных кабінетаў для педагагічных работнікаў. На конкурс было прадстаўлена 17 праектаў, у тым ліку шэсць віртуальных кабінетаў беларускай мовы і літаратуры, па тры — замежнай мовы і пачатковай адукацыі.

     Паслугу платнай рыбалкі аказвае ААТ “Рыбгас “Свіслач”. Для аматараў рыбнай лоўлі арганізацыя прадастаўляе сажалку памерам 13,5 га ў вёсцы Орча. На тэрыторыі маецца добраўпарадкаваная аўтастаянка, альтанкі, навесы. 12 гадзін такога адпачынку каштуюць 30 рублёў, а суткі абыдуцца ў 50. Ліміт вылаўленай рыбы — пяць кілаграмаў на адзін білет.

    Предыдущая статьяРезультат не сразу. Но он будет!
    Следующая статьяРазмова на ферме

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее