21.7 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    Інтарэсы людзей на першым месцы

    Популярное

    Актыўная, энергічная, вясёлая і неабыякавая да людзей… Усё гэта пра Надзею Мельнік, работніцу філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкіна крынка”. Дзяўчына сумяшчае ажно тры пасады: інжынера па ахове навакольнага асяроддзя, спецыяліста, адказнага за справаводства, і старшыні прафсаюзнай пярвічкі. Менавіта пра апошнюю з іх і пайшла размова пры сустрэчы.

    Ведаем, што вы самы малады лідар прафсаюзнай пярвічкі АПК. Скажыце, як спраўляецеся?

    — Узначальваю пярвічку крыху больш за год. Канечне, не ўсё адразу атрымлівалася. Але калегі ў многім дапамагалі, асабліва старшыня прафсаюзнай арганізацыі холдынга Алена Шацікава і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідоранка. Кожная работа і, адпаведна, дакументацыя, мае сваю спецыфіку. Ахова навакольнага асяроддзя датычыцца больш завода, санітарна-ахоўных зон і іншага. Справаводства — уваходная-выходная карэспандэнцыя, увогуле паперы. Шмат чаго ўтрымліваю ў галаве, некаторыя жартам называюць мяне “хадзячым даведнікам”, бо нататнікам я амаль не карыстаюся. Вельмі важна прытрымлівацца паслядоўнасці. Калі пачаў, напрыклад, запаўняць вытворчы журнал, то абавязкова завяршыць запісы і толькі потым прыступаць да іншага, а не хапацца за ўсё і адразу. Прафсаюз — справа зусім іншая. Тут аб’ектам увагі з’яўляецца чалавек, і мая мэта — рэальная дапамога яму.

    — На што робіце акцэнт у прафсаюзнай дзейнасці?

    — На ўважлівыя адносіны да праблем кожнага работніка. Гэта, напэўна, самае важнае ў наш час. Я працую з людзьмі, і неабходна ўмець выслухаць іх, аказаць садзейнічанне ў вырашэнні праблем, абараніць, калі трэба, прафесійныя інтарэсы. Гэта асаблівая праца, і ў ёй няма месца раўнадушным і чэрствым. Пастаянна размаўляю з калектывам. Не толькі ў прыёмнай, але і на ўчастках, непасрэдна на працоўных месцах.

    — Вы актывістка па жыцці?

    — А як інакш? Жыццё такое імклівае, не хочацца губляць ні хвіліны. З задавальненнем удзельнічаю ў розных конкурсах, эстафетах. Кіраўніцтва холдынга рэгулярна праводзіць спартыўныя спаборніцтвы, турзлёты. Прымаем удзел у аўтапрабегах. У нас вельмі добрая моладзь. Прыемна, што тыя, хто трапіў на прадпрыемства па размеркаванні з аддаленых гарадоў, Магілёва, Гродзенскай вобласці і іншых рэгіёнаў, засталіся працаваць і пасля адпрацоўкі. Яны з задавальненнем падтрымліваюць прапановы прафсаюза. Напрыклад, мы віншавалі жанчын з 8 Сакавіка. Хлопцы прыйшлі на працу загадзя і ўжо каля сямі гадзін раніцы стаялі ў фае з кветкамі. Нават не прыйшлося ўгаворваць.

    Нягледзячы на тое што калектыў рознаўзроставы, людзі падтрымліваюць адзін аднаго, не адмаўляюць у дапамозе. Штогод холдынг арганізуе рыбалку выхаднога дня. Мы ўсе збіраемся ў Бялыніцкім раёне, у рыбнай гаспадарцы, адпачываем. Летась ездзілі на “Вытокі” ў Бабруйск, збіраліся ўсе жадаючыя, праводзіліся экскурсіі за кошт прафсаюза. Я вельмі камунікабельны чалавек, і, шчыра кажучы, са сваімі пытаннямі калегі да мяне падыходзілі яшчэ да прафсаюзнай дзейнасці. Працую ў філіяле звыш дзесяці гадоў і ўжо добра ведаю большасць людзей. Гэта вельмі дапамагае ў працы.

    Колькі чалавек уваходзіць у прафсаюз, і што ім дае грамадскае аб’яднанне?

    Зараз пярвічку складае ўвесь калектыў філіяла, 390 чалавек. Па калектыўным дагаворы яны карыстаюцца сацыяльнымі гарантыямі. Напрыклад, перад некаторымі святамі прафсаюз фарміруе прадуктовыя наборы, да дня нараджэння налічвае грошы, выплачвае матэрыяльную дапамогу да адпачынку, у сувязі з нараджэннем дзі-цяці, уступленнем у шлюб, працяглым захворваннем ці смерцю блізкага чалавека. Мы прадастаўляем членам прафсаюза сертыфікаты на плаванне ў ФАК “Жамчужына”. Таксама прадугледжаны выплаты ў сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй.

    Предыдущая статья“День трезвости”
    Следующая статьяДети в безопасности!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее