Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 16 па 22 мая папярэджана 196 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты пяць бяспраўнікаў, нецвярозы вадзіцель, парушальнік правілаў абгону і 11 — перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, тры вадзіцелі, якія не далі перавагу ў руху пешаходам, 15 пешаходаў і веласіпедыстаў, пяць з якіх былі ў нецвярозым стане. Зарэгістравана пяць ДТЗ.
Традыцыйная акцыя “Увага — дзеці!” пройдзе ў краіне з 25 мая па 5 чэрвеня. Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства прымеркавана да заканчэння чарговага навучальнага года і накіравана на гарантаванне бяспекі непаўналетніх. У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці). Асаблівая ўвага з боку супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі будзе нададзена выкананню хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
Увага! 27 чысла ў мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Зробім лета бяспечным разам!”.
Дэпартаментам аховы выяўлены сямейны скандаліст і па адным чалавеку, што здзейснілі дробны крадзеж і хуліганства, з’яўляліся ў нецвярозым выгля- дзе ў грамадскіх месцах.
У РАНС паведамілі, што 16 чысла падчас пажару ў адмі-ністрацыйным будынку чыгуначнага вакзала пашкоджана маёмасць у пакоі, задымлены сцены. Пацярпелых няма.
17 мая на пажары на вул. Астроўскага ў райцэнтры ў нежылым памяшканні знішчана 2 тыс. галоў курэй узростам ад пяці дзён да трох тыдняў, халадзільнік прамысловага тыпу, пашкоджаны маёмасць і падлога. 20 чысла полымем знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце і сцены лазні ў Брыцалавічах.
МНС нагадвае: не дапускайце курэння ў домаўладанні, сачыце за тым, каб запалкі, свечкі і вогнішчы былі патушаныя пасля выкарыстання. Усталюйце ў жылых памяшканнях пажарны апавяшчальнік, які ў выпадку ўзнікнення пажару выратуе вам жыццё.