15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Для бяспекі руху

    Популярное

    Штогадова абнаўляецца разметка на нашых вуліцах і дарогах, бо старая з цягам часу сціраецца. Асабліва там, дзе рух больш ажыўлены. Гэта датычыць дарог рэспубліканскага значэння, у тым ліку і тых, якія праходзяць праз населеныя пункты. Іх утрыманнем займаецца ДЭУ-73 РУП «Магілёўаўтадар».

    Сёлета належыць абнавіць разметку на адлегласці больш за 300 км на тэрыторыі нашага і суседняга Глускага раёнаў. Абы-дзецца гэта ў суму 151 800 руб.

    Заняты на «расфарбоўцы» дарог тры работнікі: вадзіцель разметачнай машыны Дзмітрый Мікалаеў, вадзіцель прыкрыцця Дзмітрый Кашаед і аператар Сяргей Цупрун.

    І хоць работы ажыццяўляюцца хутка і не ствараюць істотных перашкод руху, да таго ж у час іх правядзення дарожныя работнікі выстаўляюць прадпісальны знак «Аб’езд перашкоды», але не ўсе вадзіцелі выконваюць яго патрабаванні, нярэдка грэбуюць правіламі і едуць па фарбе, якая толькі што нанесена. Дарожным работнікам хацелася б больш узаемаразумення з вадзіцелямі. Да гэтага заклікаюць і супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі, з якой цесна супрацоўнічае дарожная арганізацыя.

    Пасля таго як праца будзе закончана, дарожнікі з тэхнікай ад-правяцца праводзіць аналагічныя работы ў Клічаўскім, Кіраўскім, Бабруйскім і іншых раёнах вобласці.

    Предыдущая статьяЦікавая размова
    Следующая статьяКоратка

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее