19.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 июня, 2022
Еще

    Цудоўнага лета!

    Популярное

    Сення школьны званок празвінеў ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі ў апошні раз, радасна паведамляючы: “Чарговы навучальны год завершаны. Можна і адпачыць.”

    Для 252 выпускнікоў гэты дзень быў і радасным, і крыху сумным, бо яны апошні раз стаялі на школьнай лінейцы. Многія з 534 дзевяцікласнікаў таксама развітваюцца са сваімі установамі адукацыі, каб працягнуць вучобу ў прафесійна-тэхнічных.

    Прайшла лінейка і ў СШ №3. З замілаваннем глядзелі на сваіх амаль дарослых дочак і сыноў бацькі выпускнікоў, а настаўнікі — з гонарам і лёгкім сумам, бо чарговая партыя моладзі хутка назаўсёды пакіне школьныя пакоі, каб адправіцца ў дарослае жыццё.

    Адчувалі настрой удзельнікаў урачыстасці і госці свята — старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, намеснік дырэктара лясгаса па ідэалогіі Аркадзь Новікаў, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Букач. У сваіх прамовах яны пацвердзілі гэта, павіншавалі ўсіх рабят з заканчэннем вучэбнага года, а адзінаццацікласнікаў — школы, і пажадалі правільнага выбару прафесіі і поспехаў у жыцці.

    Па выніках года былі адзначаны лепшыя вучні. А актыўныя ўдзельнікі школьнага лясніцтва атрымалі падарункі ад лясгаса.

    І хоць надвор’е сенне не спрыяла святу, яно ўсё-такі адбылося. З яркімі шарамі і пышнымі букетамі, прыгожа апранутымі вучнямі і традыцыйным школьным вальсам. Шчаслівага шляху выпускнікам, а вучням — цудоўных канікул!

    Фото Дмитрий Саврицкий

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее