Традыцыйны турнір па хуткіх шахматах на прызы раённай газеты сёлета прысвячаецца важнай даце — 150-годдзю горада Асіповічы. Стартуе першынство ў нядзелю, 29 мая, у 11 гадзін у шахматна-шашачным клубе «Дэбют».
Узнагароды застаюцца нязменнымі: мацнейшыя аматары старадаўняй інтэлектуальнай гульні атрымаюць падпіску на розныя тэрміны на «АК».
Чакаем на турніры!