27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    Па рэцэпце “Ад Міхайлаўны”

    Популярное

    Прайшлі каталіцкія велікодныя святы, да праваслаўнага Вялікадня засталося менш за тыдзень. З гэтай нагоды карэспандэнты раёнкі зацікавіліся коштам прыгатавання святочных страў, для чаго прайшліся па магазінах і зрабілі адпаведную калькуляцыю.

    Самыя папулярныя з іх, натуральна, фарбаваныя яйкі (яны асобна не разглядаліся), кулічы і тварожная пасха. Рэцэпты прыгатавання выпечкі ў кожнай гаспадыні свае, але для рэдакцыйнага маніторынгу былі ўзяты прапановы “Ад Міхайлаўны”. Менавіта такі крэатыў у рэкламе прадукцыі ўжываюць у магазіне Глускага райста “ProЗапас”.

    Рэцэпт спадабаўся адноснай бюджэтнасцю: у ім няма дарагіх і рэдкіх прадуктаў. Пры падборы з наяўнага асартыменту выбіраліся самыя танныя пазіцыі, аднак без страт кандыцый гатовага вырабу. Мука — вышэйшы гатунак, смятана — 20% тлустасці і вышэй і г.д. Зразумела, разглядаліся выключна прадукты айчыннай вытворчасці — як гарантавана смачныя і стандартныя па якасці.

    Рэдакцыйная шоп-вандроўка адбылася 15 красавіка. Падчас яе карэспандэнты звярталі ўвагу не толькі на цэннікі. Цікавіла і тое, як крамы падрыхтаваліся да пакупніцкага буму.

    У дзень наведвання ў выбраных магазінах прадаваліся гатовыя кулічы. А вось набыццё неабходных кампанентаў для прыгатавання прысмакаў мела пэўную спецыфіку. У “Еўраопце” на вуліцы Сумчанкі, 63, напрыклад, не было дражджэй. Затое ў магазіне той жа гандлёвай сеткі на 60 гадоў Кастрычніка “жывыя” дрожджы можна было набыць па самым нізкім кошце — 99 капеек.

    Найбольш удала з пункту гледжання маркетынгу велікодны гандаль арганізавалі ў “Суседзях” на вуліцы Сташкевіча і краме Глускага райста “ProЗапас”.

    У першым таварам святочнага попыту быў адведзены асобны прылавак, дзе ўсё неабходнае для прыгатавання булак і фарбавання яек было размешчана зручна і эфектна. Ды і асартымент задаволіў бы нават самых пераборлівых пакупнікоў: некалькі відаў ванільнага цукру, ваніліну, розныя віды пасыпак, формы для выпечкі, тэматычныя шакаладныя вырабы, спецыі.

    “ProЗапас” пайшоў яшчэ далей. Там не толькі сабралі ў адным месцы прадукты, але і размясцілі рэцэптуру “Ад Міхайлаўны” (гл. рэцэпт).

    Здзівіла “Капеечка” ЗАТ “Дабраном” на Дзяржынскага, 54. Па-першае, такія неабходныя для сучаснай гаспадыні тавары, як сухія дрожджы, ванілін, цукровая пудра так шчыльна схаваны за адной з калон, што адразу не заўважыш і трэба доўга блукаць па гандлёвай зале, каб іх знайсці. Па-другое, у наяўнасці таксама не было пазначаных у рэцэпце куліча разынак.

    Журналісты наведалі толькі некаторыя гандлёвыя кропкі, таму разлік на ўсеабдымнасць не прэтэндуе. Да таго ж на момант выхаду гэтага матэрыялу цэны некаторых тавараў маглі памяняцца, а асартымент — павялічыцца. Таму раім нашым чытачам успрымаць гэты аналіз не як рэкамендацыю да дзеяння, а выключна ў якасці інфармацыі для развагі аб магчымасцях рацыянальнага расходавання сямейнага бюджэту.

    Куліч «Ад Міхайлаўны»

    Інгрэдыенты: мука — 1 кг, малако — 0,5 л, масла сметанковае — 200 г, яйкі — 6 шт., цукар — 300 г, дрожджы — 20 г, разынкі — 200 г, ванілін ці цукар ванільны — 1 пак. (па смаку)

    Тварожная пасха

    Інгрэдыенты: тварог — 500 г, смятана — 250 г, масла сметанковае — 100 г, цукар — 250 г, ванілін ці цукар ванільны — 1 пак. (па смаку)

     

     

     

    Предыдущая статьяХроніка здарэнняў
    Следующая статьяКоронавирус и 60+

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее