16.1 C
Осиповичи
Среда, 25 мая, 2022
Еще

    Навіны адукацыі

    Популярное

    Сярэдняя школа № 3

    Вучаніца 10 класа Марыя Серабракова з работай “Торф — перспектыўная крыніца вытворчасці сарбентаў цяжкіх металаў”  атрымала Дыплом I ступені ў секцыі “Сучасныя і перспектыўныя матэрыялы” на Міжнародным конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў “ТэхнаІнтэлект”.

    Работа дзесяцікласніка Яўгенія Крата “Гідрахімічнае і біяіндыкацыйнае да-следаванне водных аб’ектаў Асіповіцкага раёна” заняла другое месца ў секцыі “Вада і водныя экасістэмы” ў XXXIII рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ/праектаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

    Лепшыя вучні 7-х, 8-х і 10-х класаў па запрашэнні Міністэрства лясной гаспадаркі наведалі Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр. У рамках мерапрыемства міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа асабіста павіншаваў і ўручыў каштоўныя падарункі Марыі Серабраковай і Арыне Барадаўка. Нагадаем, даследчая работа дзяўчат на тэму “Мікалагічны маніторынг лясных экасістэм і апрабацыя методык павышэння ўраджайнасці грыбных мясцін” прызнана лепшай на XV Міжнародным юніёрскім лясным конкурсе (падрабязней у «АК» № 93 ад 26 лістапада 2021 г.).

    З пералічанымі вучнямі займалася настаўнік Святлана Зайцава.

    Сярэдняя школа № 4

    Вучань 10 класа Ула-дзіслаў Шпілеўскі заняў першае месца ў секцыі “Тэхнічнае канструяванне” на Міжнародным конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў “ТэхнаІнтэлект”. У сваёй рабоце “Канструяванне вадароднага рухавіка” пад кіраўніцтвам настаўніка Алены Мурашка ён прапанаваў выкарыстоўваць ваду ў якасці паліва.

    Дзесяцікласнік Аляксандр Балашэнка з работай “Covid-19 і старшакласнікі: інфармацыйны вызаў” атрымаў Дыплом   III ступені ў рэспубліканскім этапе навукова-практычнай канферэнцыі работ даследчага характару сярод вучнёўскай моладзі па грамадазнаўстве (настаўнік Алена Анціховіч).

    Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі

    Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Мотамнагабор’е” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Баранава вынікова прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры  ДТСААФ па хуткасным манеўраванні (фігурным ваджэнні) матацыкла. У асабістым заліку Цімафей Астрашэўскі заняў першае масца, абышоўшы 19 сапернікаў, а Канстанцін Пратасіч узнагароджаны медалём “За волю да перамогі”.

     

    Предыдущая статьяСтратегия будущего
    Следующая статьяОни блистали ярче всех

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее