21 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    Лапіцкі пясняр

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Песня “Касіў Ясь канюшыну” ў 70-80-я гады гучала амаль з кожнага акенца. Ансамбль “Песняры” тады быў сапраўдным супергуртам. Ды і зараз застаецца важнай часткай беларускай фолк-музыкі.

    За доўгі час існавання склад калектыву зведаў шмат змяненняў. Аднак самае незвычайнае звязана з братамі Тышко. Пышнавусы бас-гітарыст Леанід Тышко ўваходзіў у гурт амаль   15 гадоў і пакінуў яго на піке славы, у 1981 годзе. А вось напрыканцы 80-х са знакамітым калектывам працаваў яго малодшы брат Эдуард. Менавіта ён праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Лапічах. Было гэта ў 1974-1975 гадах, а служыў музыкант у вайсковай часці 01777.

    Служба пакідала музыканту што-кольвечы часу для любімага занятку. Старажылы Лапічаў памятаюць, што Эдуард Тышко і некалькі саслужыўцаў аб’ядналіся ў вакальна-інструментальны ансамбль “Чырвоная зорка”, які рэгулярна выступаў у мясцовым клубе, прымаў удзел у розных армейскіх конкурсах. Дарэчы, саслужыўцы выступалі ў ваенным палкавым аркестры, так што музыканты выконвалі свае службовыя абавязкі на вайсковых цырымоніях у часці. Ну а ў вольны час пелі і ігралі ў клубе часці, куды збіралася мясцовая моладзь.

    Выступленні гурта былі вельмі папулярныя. Часам яны зацягваліся да раніцы — пакуль не разыдуцца па хатах самыя заўзятыя аматары танцаў і добрай музыкі. Каб паслухаць “Чырвоную зорку”, людзі спецыяльна прыязджалі з Асіповічаў, Бабруйска, Пухавічаў і іншых гарадоў.

    …Эдуард нарадзіўся ў Брэсце ў 1955 годзе. Яшчэ падлеткам ён дні напралёт знікаў на рэпетыцыях “Песняроў”, прагна лавіў кожнае слова Уладзіміра Мулявіна і назіраў, як брат Леанід іграе на гітары, нават капіраваў яго рухі. Нядзіўна, што з часам і сам вырашыў звязаць жыццё з гэтым музычным інструментам.

    Да 1987 года Эдуард працаваў рэстаранным музыкантам. Уладзімір Мулявін, які добра ведаў абодвух братоў Тышко, запрасіў Эдуарда ў групу замест Міхаіла Кулькова.

    Супрацоўніцтва малодшага брата Тышко з “Песнярамі” доўжылася два гады.

    У 1991 годзе кіраўнік калектыву зноў запрашае Эдуарда. Група паехала ў Нью-Ёрк і прадстаўляла новую праграму ў ААН.

    А ў 1992 г. ён канчаткова пакінуў “Песняроў” і вярнуўся да звыклай “рэстараннай” работы. На жаль, музыкі ўжо няма з намі і немагчыма задаць яму самае інтрыгуючае пытанне: наколькі важным для яго была нядоўгая, але яркая старонка жыцця, звязаная з легендай беларускай музыкі.

    І яшчэ. Юрый Сцяпанаў, дзякуючы якому быў падрыхтаваны гэты матэрыял, ідэнтыфікаваў будынак на фота як клуб у Лапічах.

    Можа, хто са старажылаў памятае гэтую падзею?

    Предыдущая статьяЛичный контакт имеет значение
    Следующая статья

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее